Сяргей Сазончык
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Сазончык (нар. 20 кастрычніка 2000 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выступаў за юнацкія каманды клюбу «Менск». З 2017 году пачаў прыцягвацца да клюбнага дублю, у другой палове 2018 году замацаваўся ў рэзэрвовым складзе менчукоў. У кастрычніку і лістападзе 2018 году выступаў за «Менск» таксама ў Юніёрскай лізе УЭФА. У 2019 годзе пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды сталічнага клюбу. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 21 ліпеня 2019 году ў матчы супраць «Віцебска» (1:1), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. У далейшым рэгулярна гуляў за асноўную каманду, звычайна выходзіў на поле ў пачатковым складзе. У сэзоне 2021 году пачаў часьцей выходзіць на замену.
У лютым 2022 году паводле вынікаў пасяджэньня Камітэту па статусу і пераходам футбалістаў прызнаў Сазончыка свабодным агентам і пацьвердзіў страту «Менскам» правоў на атрыманьне кампэнсацыі за падрыхтоўку футбаліста[4], пасьля чаго футбаліст падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[5]. Не замацаваўся ў складзе каманды, часьцей выходзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных. У лютым 2023 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў БАТЭ[6] і хутка стаў гульцом мазырскай «Славіі»[7]. У лістападзе 2023 году падоўжыў кантракт з мазырскім клюбам[8]. Не зважаючы на пэўную страту ў гульнёвым часе цягам 2024 году, працягнуў супрацу з клюбам[9].
Міжнародная
26 сакавіка 2021 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме таварыскага матчу супраць зборнай Армэніі (2:1).
Remove ads
Дасягненні
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2022
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2022
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads