Найвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Найвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022 году — 32-і розыгрыш чэмпіянату Беларусі ў найвышэйшай лізе, які праходзіў з 18 сакавіка па 12 лістапада. Лідэрства ў турніры адразу захапіў барысаўскі БАТЭ, які атрымаў перамогі ў першых пяці матчах запар, але пазьней няўдачы дазволілі наблізіцца канкурэнтам — менскім «Дынама» і «Энэргетыку-БДУ», а неўзабаве і салігорскаму «Шахцёру». Пэўны час каманды зьмянялі адна адну на першым радку, аднак потым там замацаваліся салігорцы, якія ўпэўнена правялі фініш турніру і сталі чэмпіёнам. Срэбраным прызэрам упершыню ў гісторыі стаў «Энэргетык-БДУ», а бронзавыя мэдалі здабыў БАТЭ.
Рэглямэнт турніру агулам не зьмяніўся ў параўнаньні з папярэднім сэзонам. Яшчэ ў ліпені 2021 году было вырашана, што ў складзе кожнай каманды на полі мусіць быць мінімум 7 грамадзянаў Беларусі (у папярэднім сэзоне — 6), зь якіх сама меней адзін мае мець 2000 год нараджэньня або быць маладзейшым[1]. У сэзоне дзейнічала абмежаваньне заробкаў для футбалістаў і трэнэраў, якое было зацьверджанае ў мінулым годзе[2], але тады не распаўсюджвалася на ўжо складзеныя дамовы. Перад гэтым сэзонам абмежаваньне істотна паўплывала на камплектаваньне дружынаў.
11 траўня 2023 году Камітэт кантрольна-дысцыплінарных і этычных пытаньняў Беларускай фэдэрацыі футболу пазбавіў футбольны клюб «Шахцёр» залатых мэдалёў, а «Энэргетык-БДУ» — срэбраных. На падставе зьвестак Сьледчага камітэту Беларусі і апытаньня 20 асобаў выявілі ладжаньне кіраўніцтвам салігорскага клюбу «Шахцёр» дамоўных гульняў у ходзе першынства Беларусі 2022 году на падставе подкупу каманды «Энэргетык-БДУ» ў Найвышэйшай лізе. За гэта «Энэргетык-БДУ» і «Шахцёр» таксама адхілілі ад удзелу ў эўрапейскіх кубкавых турнірах 2023—2024 гадоў[3].
Remove ads
Фармат
Як і ў папярэднім чэмпіянаце ў найвышэйшай лізе выступалі 16 камандаў. Кожная каманда згуляла з кожнай дома і ў гасьцях, такім чынам, кожны клюб правёў па 30 гульняў. Каманды, якія занялі два апошнія месцы перайшлі ў першую лігу, а іх месцы занялі дзьве найлепшыя каманды першай лігі. Каманда, якая заняла 14 месца ў найвышэйшай лізе, згуляла з трэцяй камандай першай лігі ў пераходных гульнях.
Табліца
Пры аднолькавай колькасьці пунктаў месца ў табліцы вызначаецца згодна з наступнымі крытэрамі:
- вынікі гульняў між сабой (колькасьць пунктаў, розьніца забітых і прапушчаных мячоў, колькасьць забітых мячоў)
- лепшая розьніца забітых і прапушчаных мячоў ва ўсіх гульнях чэмпіянату
- большая колькасьць перамог ва ўсіх матчах чэмпіянату
- большая колькасьць забітых мячоў ва ўсіх матчах чэмпіянату
Remove ads
Вынікі гульняў
Гаспадары↓ \ Госьці→ | Арс | БАТ | Бел | Віц | Гом | Дня | ДБр | ДМн | Ісл | Мен | Нём | Сла | Слу | Тар | Шах | Энэ |
Арсэнал | 0:2 | 0:0 | 0:0 | 1:2 | 1:0 | 0:2 | 0:1 | 1:3 | 0:0 | 1:1 | 3:2 | 1:1 | 1:2 | 1:2 | 0:2 | |
БАТЭ | 1:2 | 2:2 | 2:1 | 2:1 | 2:1 | 4:1 | 0:0 | 0:1 | 3:2 | 2:1 | 4:0 | 4:0 | 1:1 | 0:2 | 1:1 | |
Белшына | 1:0 | 0:3 | 2:2 | 2:3 | 0:0 | 2:2 | 0:0 | 2:1 | 2:2 | 1:0 | 1:4 | 0:2 | 1:3 | 1:2 | 0:1 | |
Віцебск | 3:0 | 1:1 | 2:2 | 1:1 | 2:1 | 0:1 | 0:0 | 1:3 | 1:1 | 2:2 | 0:3 | 0:1 | 0:1 | 0:5 | 0:3 | |
Гомель | 4:1 | 0:1 | 0:3 | 1:0 | 3:1 | 1:0 | 0:1 | 3:1 | 0:3 | 0:0 | 0:2 | 1:0 | 1:0 | 0:3 | 1:2 | |
Дняпро | 0:1 | 0:3 | 4:3 | 2:1 | 0:4 | 2:0 | 0:2 | 0:2 | 2:4 | 1:3 | 1:3 | 1:2 | 0:1 | 0:7 | 0:2 | |
Дынама Берасьце | 0:0 | 0:3 | 1:1 | 4:4 | 1:1 | 4:0 | 1:3 | 2:2 | 3:1 | 0:0 | 1:3 | 0:0 | 0:1 | 1:1 | 1:2 | |
Дынама Менск | 1:1 | 2:2 | 0:0 | 2:1 | 3:0 | 4:0 | 0:0 | 1:2 | 3:1 | 2:0 | 0:0 | 1:1 | 2:2 | 1:0 | 1:4 | |
Іслач | 2:1 | 0:0 | 2:0 | 2:0 | 1:1 | 3:2 | 1:2 | 2:2 | 2:0 | 1:1 | 0:2 | 1:2 | 3:0 | 1:1 | 2:3 | |
Менск | 2:0 | 2:2 | 2:4 | 2:0 | 1:1 | 1:0 | 2:0 | 0:1 | 1:5 | 3:2 | 5:0 | 1:0 | 1:0 | 1:0 | 0:0 | |
Нёман | 2:0 | 0:0 | 2:2 | 1:1 | 3:0 | 2:0 | 2:1 | 2:3 | 1:0 | 1:1 | 2:0 | 1:0 | 2:0 | 1:1 | 1:4 | |
Славія | 1:1 | 0:3 | 2:0 | 0:2 | 0:1 | 5:0 | 3:1 | 1:2 | 0:1 | 4:2 | 1:1 | 1:1 | 2:2 | 1:3 | 0:1 | |
Слуцак | 1:0 | 0:0 | 0:0 | 0:2 | 2:2 | 2:2 | 2:0 | 0:5 | 2:4 | 2:4 | 0:0 | 1:0 | 1:1 | 0:1 | 1:2 | |
Тарпэда-БелАЗ | 1:0 | 0:0 | 1:3 | 1:0 | 1:1 | 1:0 | 0:0 | 3:4 | 0:1 | 1:1 | 2:2 | 1:1 | 3:0 | 0:1 | 4:0 | |
Шахцёр | 3:0 | 0:1 | 4:1 | 2:0 | 1:0 | 4:0 | 2:0 | 1:0 | 1:0 | 2:1 | 2:2 | 1:1 | 2:1 | 0:1 | 0:1 | |
Энэргетык-БДУ | 0:1 | 0:2 | 3:1 | 3:1 | 0:0 | 1:1 | 0:0 | 1:3 | 1:2 | 2:0 | 2:1 | 5:0 | 1:1 | 3:1 | 0:1 |
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads