Сяржук Вітушка
беларускі грамадзка-палітычны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяржу́к Віту́шка (10 красавіка 1965, Чысьць, Маладэчанскі раён, БССР — 2 ліпеня 2012, Вільня, Летува) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. Кіраўнік менскага таварыства «Талака», гісторык і пэдагог, аўтар казак для дарослых і дзяцей.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 10 красавіка 1965 году ў вёсцы Чысьць Маладэчанскага раёну. Скончыў прафэсійна-тэхнічную вучэльню, працаваў рабочым на заводзе «Інтэграл», паступіў на гістфак БДУ, які скончыў у 1989 годзе.
У 1986 годзе прыйшоў у моладзевы клюб «Талака», у 1987 абраны старшынём таварыства.
З 1991 году жыў у Вільні, дзе працаваў настаўнікам гісторыі ў віленскай беларускай школе імя Францішка Скарыны. Арганізатар і першы дырэктар адноўленага Віленскага Беларускага музэю імя Івана Луцкевіча. Выдаваў газэту «Vilnia i kraj» (1993).[1] Актыўна супрацоўнічаў з радыёстанцыяй «Балтыйскія хвалі» і летувіскай дзяржаўнай тэлевізіяй. Як публіцыст, друкаваўся ў газэтах «Наша Ніва» і «Рунь». Быў іныцыятарам і арганізатарам беларускіх набажэнстваў у віленскай царкве Сьв. Мікалая на вул. Вялікай (Діджёю). Хварэў на цукроўку. Страціўшы зрок, не спыніў актыўнае дзейнасьці, у прыватнасьці, арганізоўваў «сьляпыя экскурсіі» для беларусаў па Вільні, пісаў казкі, п’есы-батлейкі, вершы і беларускія тэксты на мэлёдыі вядомых песень. У 2011 годзе ў Менску выйшла ягоная першая кніга «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі!», крыху пазьней паўтораная ў аўдыёварыянце.
Памёр 2 ліпеня 2012 году ў Вільні. Разьвітаньне прайшло ў Менску, у грэка-каталіцкай царкве. Пахаваны ў вёсцы Рагава[2].

Remove ads
Публікацыі
- Vilnia i krai, 1992, №1-3.
- Добрая навіна са Сьвянцянаў (аб стварэньні беларускай суполкі). Беларус Віленшчыны №29 (дадатак да Эхо Литвы № 98, 20 траўня 1994. С. 4.)
- Беларускі нацыянальны герб (апісаньне экспаната Зоі Коўш ў адроджаным Беларускім музэі ў Вільні). Рунь, 2001, 17 верасьня. С. 1.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads