Сярэднік (возера, Браслаўскі раён)

возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сярэ́днік, Замо́скае — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Дружнянкі. Знаходзіцца ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Плошча паверхні возера 0,17 км². Даўжыня 1,13 км, найбольшая шырыня 0,24 км. Найбольшая глыбіня дасягае 5 м, сярэдняя складае 3,5 м. Аб’ём вады 0,59 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 2,61 км.

Возера
Сярэднік
КраінаБеларусь
Плошча0,17 км²
Плошча вадазбору9,19 км²
Максымальная глыбіня5 м
Сярэдняя глыбіня3,5 м
Найбольшая даўжыня1,13 км
Найбольшая шырыня0,24 км
Даўжыня берагавой лініі2,61
Аб’ём вады0,59 млн. м³
Каардынаты55°29′25.98″ пн. ш. 27°05′07.2″ у. д.
Сярэднік на мапе Беларусі
Thumb
Сярэднік
Сярэднік

На берагох возера стаіць гістарычнае мястэчка Замошша.

Remove ads

Апісаньне

Катлавіна лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы дасягаюць вышыні 5—8 м, супясковыя, спадзістыя ў верхняй частцы і стромкія ў ніжняй. Берагі зьліваюцца з схіламі, у паўднёва-ўсходняй частцы берагі нізкія. Глыбіні да 2 м займаюць каля 18 % плошчы возера. Дно да глыбіні 1—1,5 м пясковае, да 2—3 м высьцілаецца пясковым глеем, глыбей — крэменязёмістым сапрапэлем.

Возера эўтрофнае. У паўночнай частцы зь Сярэдніка выцякае ручай у возера Шылава, у паўднёва-заходняй частцы ўпадае ручай з возера Паддворнага. Зарастае каля 30 % плошчы. Расьліннасьць пашыраецца да глыбіні 1,5 м на адлегласьці 2—10 м ад берага[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads