Жыгімонт Гербэрштайн

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жыгімонт Гербэрштайн
Remove ads

Жыгімонт Гербэрштайн[5][6], (ням. Siegmund Freiherr von Herberstein; 23 жніўня 1486, замак Віпах, Крайна, цяпер Славенія — 28 сакавіка 1566) — нямецкі пісьменьнік і гісторык, дыплямат Сьвятой Рымскай імпэрыі. Меў тытул рыцара (1508 год) і годнасьць барона (1532 год).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Аўтар працы «Запіскі пра маскоўскія справы», у якой асобны разьдзел «Пра Літву» прысьвячаўся беларускім землям[7].

Remove ads

Біяграфія

Зь нямецкага шляхецкага роду фон Гербэрштайнаў, які з XIII стагодзьдзя валодаў замкам Гербэрштайнам у Штырыі. Зь дзяцінства авалодаў славенскай мовай.

У 1502 годзе скончыў Венскі ўнівэрсытэт з ступеньню бакаляўра. З 1506 году на вайсковай службе, у 1508 годзе атрымаў прысьвячэньне ў рыцары ад імпэратара Максыміліянам I за пасьпяховую дастаўку правіянту ў абложаную фартэцыю і разгром варожага аддзелу.

З 1514 году на дыпляматычнай службе. З 1515 году сябра Імпэрскай рады. Ачольваў пасольствы імпэратара Максыміліяна I і эрцгерцага Фэрдынанда ў 1517 і 1526 гадох. Агулам узяў удзел у 69 пасольствах у розныя краіны Эўропы, а таксама ў Асманскую імпэрыю.

Двойчы наведаў Маскоўскую дзяржаву: у 1517 годзе выступаў пасярэднікам у мірных перамовах Масквы і Вялікага Княства Літоўскага, а ў 1526 годзе — у аднаўленьні ўмовы 1522 году. У Вялікім Княстве Літоўскім наведаў Вільню, Барысаў, Берасьце, Віцебск, Воршу, Горадню, Друцак, Дуброўну, Крэва, Менск, Полацак ды іншыя паселішчы[8].

У 1549 годзе ў Вене на лацінскай мове выдаў кнігу «Запіскі пра маскоўскія справы» (лац. Rerum Moscoviticarum Commentarii), якая лічыцца першым усебаковым апісаньнем Маскоўшчыны і, разам з тым, зьмяшчае шматлікія зьвесткі пра Вялікае Княства Літоўскае.

Remove ads

Літва і ліцьвіны

Пакінуў сьведчаньні славянскай мовы ліцьвінаў[9]:

  • «…бізона ліцьвіны ў сваёй мове называюць „зубар“ (Suber[a])»[b];
  • «…той зьвер, якога ліцьвіны ў сваёй мове называюць „лось“ (Loss), по-нямецку завецца Ellend („лось“ — нямецк.)»[c];
  • «Гаспадар прызначае туды [ў Жамойць] ўрадоўцу [зь Літвы], якога ў сваёй мове яны [ліцьвіны] называюць „староста“ (Starosta)»[d].

Пры апісаньні Вільні адзначыў неаднолькавы этнічны склад мескага насельніцтва, большую колькасьць «рускіх» (праваслаўных) цэркваў, чым касьцёлаў[15].

Remove ads

Заўвагі

  1. Тым часам летувісы завуць гэтага зьвера stumbras[10][11]
  2. лац. «Bisontem Lithwani lingua patria vocant Suber, Germani improprie Aurox vel Urox»[12]
  3. лац. «Quae fera Lithwanis sua lingua Loss est, earn Germani Ellend, quidem Latine Alcem vocant»[13]
  4. лац. «ex Lithvania a Principe Praefectus, quem sua lingua Starosta, quasi seniorem appellant praeficitur»[14]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads