Сілістра
горад у Баўгарыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сілі́стра (па-баўгарску: Силистра) — горад на паўночным усходзе Баўгарыі. Горад ляжыць на паўднёвым беразе Дунаю, які ў гэтым месцы аддзяляе Баўгарыю ад Румыніі. Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Сілістранскай вобласьці.
Remove ads
Гісторыя
Рымляны пабудавалі ў горадтым месцы крэпасьць Дурасторум (лац. Durostorum) у 29 годзе на месцы ранейшага паселішча тракійцаў. Самымі раньнімі вядомымі сьвятымі Баўгарыі ёсьць рымскія жаўнеры, які былі пакараныя тут сьмерцю падчас перасьледу Дыяклетыяна. Дурасторум стаў важным вайсковым цэнтрам рымскае правінцыі Мёзія і ператварыўся ў горад за часам Марка Аўрэліюса. Места стала цэнтрам хрысьціянскага эпіскапату і цэнтрам хрысьціянства ў рэгіёне.
Пра падзеле Рымскае імпэрыі на Ўсходнюю і Заходнюю імпэрыі, горад апынуўся ў складзе Усходняй (Бізантыйскай) частцы. Прыблізна ў канцы VII стагодзьдзя горад быў уключаны ў склад Першага Баўгарскага царства, а гарадзкі эпіскап Драстар быў абвешчаны першым патрыярхам Баўгарыі. У 895 годзе падчас баўгарска-вугорскай вайны 894—896 гадоў, вугорцы, хаўрусьнікі Бізантыі, аблажылі баўгарскае войска, ачоленае асабіста Сімяонам I у гарадзкой крэпасьці, але гэты напад быў адбіты[3]. У наступным годзе вугорцы былі рашуча разьбітыя ў бітве на Паўднёвым Бугу.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads