Сіньцьзян-Уйгурскі аўтаномны раён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сіньцьзя́н (па-кітайску: 新疆, піньінь: Xīnjiāng, [ɕíntɕjɑ́ŋ]; па-ўйгурску: شىنجاڭ, лац.: Shinjang), афіцыйна — Сіньцьзя́н-Уйгу́рскі аўтаномны раён (па-кітайску: 新疆维吾尔自治区, піньінь: Xīnjiāng Wéiwú'ěr Zìzhìqū; па-ўйгурску: شىنجاڭ ئۇيغۇر ئاپتونوم رايونى, трансьл.: Shinjang Uyghur Aptonom Rayoni) — аўтаномны раён на крайнім паўночным захадзе Кітайскай Народнай Рэспублікі. Частка тэрыторыі Сіньцзяну на поўнач ад гораў Цянь-Шаню завецца Джунгарыя (ад манг. Зүүнгар — «левая рука»; калм. Зүн Һар; каз. Жоңғария; кырг. Жуңгарстан; кіт. 準噶爾 (Чжуньгаэр); уйг. Җуңғар ойманлиғи/جۇڭغار ئويمانلىغى). Гістарычна гэты край называўся Ўсходнім Туркестанам, і гэтай назьве дагэтуль сьледуюць многія прадстаўнікі карэннага цюрскамоўнага насельніцтва.
Сталіцай Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёну зьяўляецца места Ўрумчы, адносна малады горад, асабліва ў параўнаньні з гарадамі з багатым гістарычным мінулым — гістарычнай сталіцай краю Кашгарам або Яркандам, Кульджай ці Турфанам. Іншымі славутасьцямі Сіньцьзяну зьяўляюцца гарады Шыхэцы, прадмесьце Ўрумчы Чандзі, горад нафтавікоў Карамай, Алтай — казаскі горад ля падножжа аднайменнага горнага ланцугу, Корла, Хамі, Манас, Аксу і Хатан — старажытны горад на поўдні Тарымскай нізіны.
Remove ads
Гаспадарка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads