Сіняя (гара)
гара ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сіняя — гара ў Валожынскім раёне, за 0,7 км на поўнач ад чыгуначнага прыпынку Ластаянцы на лініі Маладэчна — Ліда, за 0,6 км. на паўночны захад ад вёскі Сіняя Гара. Вышыня 235,6 м. Вяршыня мае стромкія схілы, гара рэзка выдзяляецца з навакольнага краявіду. На вяршыні маецца геадэзычная адзнака, а таксама нямецкія фартыфікацыйныя збудаваньні часоў Першай сусьветнай вайны. Сіняя гара абвешчаная геалягічным помнікам прыроды рэспубліканскага значэньня.
Remove ads
Літаратура
- Горные вершины равнинной Беларуси. — Менск, 2014.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads