Тааз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тааз (Таз) — куманскі хан з роду Бурэвічаў, брат хана Баньяка[1].
Жыцьцё
Паходзіць з роду Кай-оба. Сын хана Ясіна альбо яго брата Гургэна. Пасьля сьмерці апошняга ў 1082 годзе атрымаў уладаньні ў заходняй частцы арды, якая знаходзілася ў Вялікім Лузе. Іх летнія пашы былі на рэках Малочня й Утлюк. У 1103 годзе ўлусы хана Тааза былі разьбітыя на востраве Хорціца й у поймах. Гэта першае летапіснае ўпамінаньне пра гэтага хана.
З таго часу ён стаў лютым ворагам руськіх княстваў. Удзельнічаў у вялікім паходзе куманаў супраць Русі, але ў вырашальнай бітве пры Суле куманы пацярпелі разгромную паразу, і Тааз загінуў.
Улус Тааза заставаўся ў раёне Вялікі Луг - Хорціца - Малочня. Сын Тааза, Аклан, у 1117 годзе быў захоплены ў палон Уладзімірам ІІ Манамахам, вялікім князем кіеўскім.
Remove ads
Нашчадкі
- Сын Аклан
- Існуе вэрсыя, што мамлюцкі султан Егіпта Бейбарс быў нашчадкам Тааза. Аднак гэта не было канчаткова даказана.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads