Баньяк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Баньяк (каля 1070 — пасьля 1107) — куманскі хан, вядомы сваімі няспыннымі крывавымі набегамі на Русь, падчас якіх ён зьнішчаў цэлыя гарады[1].
Remove ads
Жыцьцё
Зьдзейсьніў шэраг рабаўніцкіх нападаў на Русь у пэрыяд з 1094 па 1107 год. Вядомы сваёй актыўнай дапамогай Бізантыі ў бітве пры Левуніёне ў 1091 годзе, дзе выратаваў гэту дзяржаву ад печанегаў.
Упершыню згадваецца ў руськіх летапісах пад 1096 годам, калі яго войскі напалі на Кіеў і спалілі княскі двор у Бераставе, Чырвоны двор у Выдубічах і прыгарадныя Пячэрскі й Клоўскі манастыры. Магчыма, напад быў помстай за забойства куманскіх князёў Кітана й Ітлара ў Пераяславе 24 лютага 1095 году Ўладзімірам Манамахам. У 1097 і 1105 гадах ён зноў нападаў на руськія землі.
Remove ads
Помнікі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads