Таганрог

From Wikipedia, the free encyclopedia

Таганрог
Remove ads

Таганрог (па-расейску: Таганрог) — горад (з 1775 году) у Расеі, у Растоўскай вобласьці, марскі порт. Насельніцтва 250,3 тыс. чалавек (на 2017 год). Заснаваны ў 1698 годзе.

Хуткія факты
Remove ads

Геаграфія

Горад разьмешчаны на беразе Азоўскага мора ў Таганроскім заліве на паўднёва-ўсходняй частцы Міўскага паўвостраву. Старая частка гораду разьмешчана на мысу Тагані Рог. Горад разьмешчаны на раўніннай, хвалепадобнай мясцовасьці, узвышаючыся над узроўнем мора на вышыню прыкладна да 75 м. У межах гораду працякаюць два ручаі: у раёне гаю Дубкі па балцы Вялікая Чарапаха і па балцы Малая Чарапаха.

Клімат сухі, умерана-кантынентальны зь лішкам цяпла і адносным недахопам вільгаці. Сярэднегадавая тэмпэратура — +9 °C. Максымальныя тэмпэратуры ліпеня − да +35−40 °C, мінімальныя тэмпэратуры студзеня − да −30 °C. Характэрныя моцныя вятры, суправаджаныя часам нагонной хваляй, якая прыводзіць да падмываньня берагу і апоўзьняў.

Remove ads

Гісторыя

У IX—VIII стагодзьдзях да нашай эры на месцы сучаснага Таганрогу існавала старажытнае паселішча[1], а ў VII—VI стагодзьдзях да нашай эры — антычнае грэцкае паселішча, аб чым сьведчаць архэалягічныя раскопкі, праведзеныя напачатку XXI стагодзьдзя.

У 1696 годзе, пасьля таго, як расейцы ўзялі турэцкую фартэцыю Азоў, па загадзе Пятра I пачалося будаўніцтва гавані й фартэцыі на мысе Тагані Рог. Але будаўніцтва было перанесена двойчы: на месцы сучаснага Таганрогу яно пачалося 12 верасьня 1698 году, што лічыцца датай заснаваньня гораду.

Таганрог — першы ў Расеі горад, пабудаваны паводле загадзя распрацаванага генэральнага пляну, а Таганроская гавань — першая ў сьвеце, пабудаваная не ў натуральнай бухце, а на адкрытым моры.

У XIX стагодзьдзі горад быў цэнтрам гандлю. У пачатку 1918 году ўвайшоў у склад Данецка-Крывароскай савецкай рэспублікі. З 1920 году — у складзе Ўкраінскай ССР, аднак у лютым 1924 году быў перададзены ў склад РСФСР. Паводле перапісу 1926 году 34,6 % насельніцтва Таганрогу складалі ўкраінцы, 55,2 % — расейцы, а ў Таганроскай акрузе наогул пераважалі ўкраінцы — 71,5 %, а расейцы — усяго 21,9 %.

Зь 17 кастрычніка 1941 году па 30 жніўня 1943 году знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 3 лістапада 2011 году атрымаў званьне Гораду вайсковай славы[2].

Remove ads

Эканоміка

Таганрог — важны прамысловы цэнтар Поўдню Расеі. Буйнейшае прадпрыемства — Таганроскі мэталюргічны завод: вытворчасьць сталі, сталёвых трубаў для нафтавай і газавай прамысловасьці, тавараў народнага спажываньня. У горадзе разьвітая машынабудаўнічая прамысловасьць: завод «Чырвоны кацельшчык» (вытворчасьць кацельнага абсталяваньня для электрастанцыяў), «Прэсмаш» (кавальна-прэсавае абсталяваньне), «Вібрапрыбор», камбайнавы (выпуск збожжаўборачных камбайнаў), гандлёвага абсталяваньня, электратэрмічнага абсталяваньня, «Прыбой», суднарамонтны, «ТАГАЗ» (зборка легкавых і камэрцыйных аўтамабіляў маркі Hyundai) і г. д. Ёсьць шэраг прадпрыемстваў абароннай прамысловасьці.

Таксама ёсьць шэраг прадпрыемстваў хімічнай (заводы — «Тэрмапласт», лакафарбавы), лёгкай (гарбарня і іншыя) і харчовай (рыбны, мясны, кандытарскі, мукамольна-крупяны заводы) прамысловасьці. У Таганрозе знаходзіцца штаб-кватэра аднаго з кіроўных экспартэраў збожжа, аграпрамысловай кампаніі «Югтранзитсервис».

Славутасьці

  • Аптэка Ідэльсона
  • Архірэйскі дом
  • Дамок Чэхава
  • Дамы Варвацы
  • Дом Багдасарава
  • Дом з кулямі
  • Дом Лабанава
  • Дом Лакіера
  • Дом Лакіераў
  • Дом Ласкіна
  • Дом Лукіных
  • Дом Намікоса
  • Дом Папкова
  • Дом Пэрэстыяні
  • Дом Пэтруцы
  • Дом Рафаілавіча
  • Дом Сінодзі-Папова
  • Дом Сімановіча
  • Дом Сіроціных
  • Дом Скамарангі
  • Дом Случэнкі
  • Дом Сфаэла
  • Дом Цысарэнкі
  • Дом Шыманоўскага
  • Літаратурны музэй А. П. Чэхава
  • Лютэранская царква
  • Музэй «Горадабудаўніцтва і побыт г. Таганрогу»
  • Падземныя хады
  • Помнік «У памяць аб рэвалюцыі 1905 году»
  • Помнік А. П. Чэхаву
  • Пятроўскія казармы
  • Таганроскі паштамп
  • Скульптурная кампазыцыя «Чалавек у футляры»
  • Чэхаўская набярэжная
Remove ads

Асобы

Thumb
Антон Чэхаў
  • Мікалай Багараз (1874—1952), расейскі хірург
  • Кузьма Галіцкі (1897—1973), савецкі военачальнік, Герой Савецкага Саюзу, генэрал арміі
  • Васіль Залатароў (1872—1964), расейскі і беларускі кампазытар і пэдагог
  • Фаіна Ранеўская (1896—1984), савецкая акторка тэатру і кіно
  • Канстанцін Савіцкі (1844—1905), расейскі жанравы жывапісец, акадэмік
  • Міхаіл Таніч (1923—2008), савецкі і расейскі паэт-песеньнік
  • Антон Чэхаў (1860—1904), расейскі пісьменьнік, драматург, лекар
Remove ads

Глядзіце таксама

  • Станцыя Таганрог-2

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads