Фаіна Ранеўская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фаіна Ранеўская
Remove ads

Фаі́на Ране́ўская (па-расейску: Фаина Георгиевна Раневская; 27 жніўня 1896, Таганрог — 19 ліпеня 1984, Масква) — савецкая акторка тэатру і кіно, народная артыстка СССР (1961), тройчы ляўрэатка Сталінскай прэміі (1949, 1951, 1951).

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 27 жніўня 1896 году ў Таганрозе ў сям'і выхадцаў зь Беларусі. Скончыла Таганроскую Марыінскую жаночую гімназію. Захаплялася тэатрам з 14 гадоў.

У 1915 годзе пераехала ў Маскву. Жыла ў пакойчыку на Вялікай Нікіцкай. У гэтыя гады пазнаёмілася з М. Цьвятаевай, В. Мандэльштамам, У. Маякоўскім, упершыню сустрэлася з В. Качалавым. Ва ўспамінах Ф. Ранеўская адзначае, што была закаханая ў Качалава і захаплялася ягонай гульнёй[1].

Сваім адзіным каханьнем называла акторку Паўлу Вульф[2].

Сябра Саюзу кінематаграфістаў СССР.

Пахаваная ў Маскве на новых Данскіх могілках.

Remove ads

Творчасьць

У тэатры дэбютавала ў 1915 годзе.

У кіно дэбютавала ў 1934 годзе ў фільме М. Рома «Пампушка». У 1939-1941 гадах - акторка кінастудыі «Масфільм», у 1941-1943 - Ташкенцкай кінастудыі (цяпер Узбэкфільм)[3].

Прымала ўдзел у агучваньні мультфільмаў (Фрёкн Бок у «Карлсан вярнуўся»)[4].

Крылатыя выразы

Thumb
Шыльда з адным з крылатых выразаў Ф. Ранеўскай у цюменскай кавярні «Чайная у Раневской».
  • Муля, не нэрвуй мяне!
  • Калі я памру, то пахавайце мяне і на помініку напішыце: "Памерла ад агіды".
  • Склероз нельга вылечыць — яго можна забыць.
  • Здароўе — гэта калі вам баліць кожны дзень у іншым месцы.
  • Ведаеце, калі я ўбачыла гэтага лысага на браневіку, то зразумела: нас чакаюць вялікія непрыемнасьці. (Пра Ўладзімера Леніна)

Фільмаграфія

  1. 1934 — Пампушка — Спадарыня Луазо Кес
  2. 1937 — Дума пра казака Голоту — Пападзьдзя
  3. 1939 — Памылка інжынэра Кочына — Іда Гурэвіч, жонка краўца
  4. 1939 — Падкідыш — Ляля
  5. 1939 — Чалавек у футарале — жонка інспэктара гімназіі
  6. 1940 — Каханая дзяўчына — Маня, цётка Дабракова
  7. 1941 — Мара — Роза Скараход
  8. 1941 — Як пасварыўся Іван Іванавіч з Іванам Нічыпаравічам — Гарпіна
  9. 1942 — Аляксандар Пархоменка — тапёрка
  10. 1943 — Новыя прыгоды Швэйка («Салдацкая казка») — цётачка Адэль
  11. 1943 — Тры гвардзейцы («Родныя берагі») — Соф'я Іванаўна, дырэктарка музэю
  12. 1944 — Вясельле — Настасься Цімафееўна, маці нявесты
  13. 1945 — Нябесны ціхаход — прафэсарка мэдыцыны
  14. 1945 — Слон і вяровачка — бабуля
  15. 1947 — Вясна — Маргарыта Львоўна
  16. 1947 — Папялушка — Мачыха
  17. 1947 — Радавы Аляксандар Матросаў — вайсковая лекарка
  18. 1949 — Сустрэча на Эльбе — місіс Мак-Дэрмат
  19. 1949 — У іх ёсць Радзіма — фраў Вурст
  20. 1958 — Дзяўчына з гітарай — Зоя Паўлаўна Сьвірысьцінская
  21. 1960 — Асьцярожна, бабуля! — бабуля
  22. 1960 — Драма (кароткамэтражны) — Мурашкіна
  23. 1963 — Так і будзе (тэлеспэктакль)
  24. 1964 — Лёгкае жыцьцё — Маргарыта Іванаўна, «Каралева Марго»
  25. 1964 — Кнот № 25 — Варажбітка ў сюжэце «Карты не хлусяць»
  26. 1964 — Кнот № 33 — грамадзянка Піскунова ў сюжэце «Не паеду»
  27. 1965 — Першы наведвальнік — старая пані
  28. 1966 — Сёньня — новы атракцыён — Ада Канстанцінаўна Бранд, дырэктарка цырку
  29. 1978 — Далей — цішыня… (фільм-спэктакль) — Люсі Купэр
  30. 1980 — Камедыя даўно мінулых дзён — выкарыстаныя архіўныя кадры.
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Фаіна Ранеўскаясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads