Тадзіяна Кляшторная
дзіцячая пісьменьніца From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тадзіяна Тодараўна Кляшторная (5 студзеня 1932, Менск — 2 сакавіка 2011) — беларуская дзіцячая пісьменьніца, старэйшая дачка Тодара Кляшторнага.
Remove ads
Біяграфія


Нарадзілася ў 5 студзеня 1932 году ў Менску. Хросным бацькам Тадзіяны быў сябра сям’і беларускі паэт Максім Лужанін[1].
30 кастрычніка 1937 году падчас «чорнай ночы» быў растраляны бацька. Пасьля арышту сваёй маці 28 лістапада 1937 году апекавалася некоторы час у бацькавай сястры Александрыны, затым у адным зь дзіцячых дамоў Мардовіі. Пасьля вайны скончыла Лепельскую пэдагагічную вучэльню. Пэўны час настаўнічала на Браслаўшчыне, дапамагала гадавацца малодшым сёстрам[2].
Мела траіх дзяцей — двух сыноў і дачку. Пасьля сьмерці мужа апошнім месцам працы быў дзіцячы садок[2].
Разам зь сястрой Маяй Кляшторнай прыкладала намаганьні па ўшанаваньні і папулярызацыі творчасьці свайго бацькі. У 2003 годзе Тадзіяна і Мая Кляшторныя адкрылі на радзіме бацькі — в. Камень на Лепельшчыне — музэй[3]. У 2008 годзе Тадзіяна прысутнічала на адкрыцьці вуліцы імя Тодара Кляшторнага ў вёсцы Камень[4].
Remove ads
Творчасьць
Упершыню надрукавалася ў 1971 годзе ў лепельскай раённай газэце. Аўтарка кніг вершаў для дзяцей «Паўцякалі цацкі» (Менск: Юнацтва, 1982) і «Пахі вясны» (Менск: Юнацтва, 1991), укладальніца зборніка вершаў «Песьні любай ліры» гуртка «Паэтычная сьцяжынка» (Віцебск, 2001).
Некаторы час вяла дзіцячы літаратурны гурток пры гарадзкой бібліятэцы ў Віцебску.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads