Камень (Віцебская вобласьць)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Камень (Віцебская вобласьць)
Remove ads

Ка́мень[1]вёска ў Беларусі, на беразе Каменскага возера. Цэнтар сельсавету Лепельскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 1997 год — 425 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на паўночны ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Лепеля; на аўтамабільнай дарозе Лепель — Віцебск.

Хуткія факты

Камень — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны. Да нашага часу тут захавалася старажытнае гарадзішча. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся касьцёл Сьвятога Казімера і сядзіба Пакашаў, помнікі архітэктуры XVIII стагодзьдзя.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Камень упамінаецца ў XVII ст., калі мястэчка знаходзілася ў валоданьні князёў Друцкіх-Сакалінскіх і ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва. У 1631 годзе Крыштап Друцкі-Сакалінскі, кашталян полацкі, фундаваў у Камені царкву. У XVIII ст. мястэчка перайшло да роду Пакашаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Камень апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Лепельскім павеце Віцебскай губэрні. У 1796 годзе тут збудавалі касьцёл, у 1868 годзе — царкву. На 1882 год у Камені было 96 двароў, дзеялі царква і каталіцкая капліца, працавалі расейская народная вучэльня і паштовая станцыя.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Камень занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Камень абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

20 жніўня 1924 году Камень вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам сельсавету Лепельскага раёну. На 1997 год у вёсцы было 123 двары. У 2000-я гады Камень атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1882 год — 781 чал., зь іх 138 хрысьціянаў і 643 юдэі[3].
  • XX стагодзьдзе: 1997 год — 425 чал.[4]

Інфраструктура

У Камені працуюць сярэдняя школа, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Гарадзішча
  • Гаспадарчая пабудова (XIX ст.)
  • Могілкі юдэйскія

Страчаная спадчына

  • Капліца (XIX ст.)
  • Касьцёл Сьвятога Казімера (1796)
  • Сынагога
  • Сядзіба Пакашаў (XVIII ст.)
  • Царква Сьвятога Юрыя (1868; мураўёўка)

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads