Тадэвуш Корсак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тадэвуш Корсак
Remove ads

Тадэ́вуш Ко́рсак (па-польску: Tadeusz Korsak; к. 1741—1794) — віленскі судзьдзя земскі, пасол Чатырохгадовага Сойма, генэрал-маёр у паўстаньні 1794 г.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Thumb
Пахавальная пліта над магілай Якуба Ясінскага і Тадэвуша Корсака на Камянкоўскіх могілках у Варшаве
Remove ads

Жыцьцяпіс

  • 1741 г. — нарадзіўся ў в. Данева (?) Лепельскага павету. Бацька Караль (?) быў старостам алянскім (Ашмянскі павет) і полацкім абозным, маці — Францішка Пакашоўная.
  • Скончыў Полацкую езуіцкую школу.
  • 1767 — атрымаў пасаду полацкага скарбніка.
  • 1773—1775 — полацкі стражнік.
  • 1775—1778 — полацкі падчашы.
  • 1787 — атрымаў пасаду віленскага земскага судзьдзі, перамогшы пры гэтым радзівілаўскага стаўленьніка Крыштафа Козела.
  • 1790 — абраны віленскім паслом на другую кадэнцыю Чатырохгадовага Сойма[1]. На Сойме выступаў за як мага хутчэйшае вырашэньне пытаньняў войска і скарбу. Пасьля кожнага выступу выкрыкваў зь месца два словы «войска і скарб» ("з выразным ліцьвінскім акцэнтам" , як адзначалі гісторыкі), каб падкрэсьліваць важнасьць гэтых праблемаў. Выступаў за абмежаваньне доступу дробнай шляхты да соймікавых паседжаньняў, але ў больш лагодным варыянце, чым «патрыёты». 3 траўня выступіў супраць прыняцьця «Ўрадавага закона», абапіраючыся на тое, што соймікавая інструкцыя забараняла яму гэта рабіць. Аднак 5 траўня, бачачы агульны энтузіязм, прысягнуў новай канстытуцыі. Пад час летняй сэсіі патрабаваў стварэньня для ВКЛ асобных скарбовай і паліцэйскай камісіяў, выступаў у абарону каталіцызму, супраць пашырэньня правоў габрэяў і караімаў, урэшце, распрацаваў асэсарскі і трыбунальскі праект літоўскіх судоў. Уваходзіў у Згуртаваньне прыхільнікаў урадавай канстытуцыі[2].
  • У 1794 г. удзельнічаў у паўстаньні ў чыне генэрал-маёра. Камандаваў Віленскай коньніцай. Паводле недакладных зьвестак, загінуў пад час абароны Прагі. Пахаваны на Камянкоўскіх могілках у Варшаве

Быў жанаты з Аленай Балевіч. Пра дзяцей нічога не вядома.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads