Тайра Бэнкс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тайра Бэнкс
Remove ads

Тайра Лін Бэнкс (па-ангельску: Tyra Linn Banks; нарадзілася 4 сьнежня 1973 году, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША) — амэрыканская супэрмадэль, акторка і тэлевядучая.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Яе бацькі — Каралін Бэнкс і Дональд Бэнкс, брат — Дэвін Бэнкс.

У 17 гадоў яна скончыла Immaculate Heart High School і вызначылася з наступнай кар’ерай, падпісаўшы кантракт з мадэльным агенцтвам Elite. Тайра плянавала паступіць у каледж Loyola Maramount у Лос-Анджэлесе.

Пасьля заключэньня кантракту Тайра адпраўляецца ў Парыж, дзе ёй прапаноўвае працу цэлы шэраг агенцтваў, уключаючы Ralph Lauren і Chanel. Тайра была першай чарнаскурай дзяўчынай, трапіўшай на вокладкі такіх часопісаў як Sports Illustrated Swimsuit Edition, GQ і каталёга Victoria`s Secret.

Тайра была адной з мадэляў, якія зьняліся ў Playboy у траўні 1997 году з Кляўдыяй Шыфэр на вокладцы. У гэтым выпуску часопіса можна ўбачыць Наомі Кэмпбэл, Сіндзі Кроўфард, Ева Херцыгава, Іман, Эль Макфэрсан, Кэйт Мос і Стэфані Сэймур.

У сярэдзіне 2005 году Тайра заявіла аб сыходзе з мадэльнага бізнэсу і засяродзіла свае сілы ў кар’еры на тэлебачаньні.

У 2008 годзе ўвайшла ў пяцёрку самых сэксуальных мадэляў. Уваходзіла ў дзясятку самых высокааплатных топ-мадэляў сьвету.

Remove ads

Дадатковыя зьвесткі

  • У 2004 годзе Тайра выпусьціла свой дэбютны сынгл «Shake Ya Body», відэа якога ўключала фінал шоў America’s Next Top Model.
  • Тайра двойчы ўвайшла ў сьпіс самых прыгожых людзей плянэты часопіса People Magazine і напісала кнігу «Тайра: вонкавая і ўнутраная прыгажосьць» (Tyra’s Beauty Inside & Out).
  • Тайра прадусыруе і вядзе рэаліці-шоў America’s Next Top Model з 2003 году.
  • Таксама Тайру можна ўбачыць у музычных кліпах Майкла Джэксана «Black or White», Тыны Торнэр «Love Thing», Mobb Deep «Trife Life» і Джорджа Майкла «Too Funky».
Thumb
Тайра Бэнкс, часопіс «People»
Remove ads

Фільмаграфія

  • Вышэйшая адукацыя — 1995
  • Пракляты дом — 1999
  • Бар Гадкі каёт — 2000 [DVD]
  • Каханьне і баскетбол — 2000
  • Хэлоўін: Уваскрашэньне — 2002
  • Салдаты няўдачы — 2008

Вонкавыя спасылкі

Тайра Бэнкссховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads