Такефуса Кубо

японскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Такефуса Кубо
Remove ads

Такефуса Кубо (па-японску: 久保 建英; нар. 4 чэрвеня 2001 году) — японскі футбаліст, атакуючы паўабаронца гішпанскага клюбу «Рэал Сасьедад» і нацыянальнай зборнай Японіі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Кубо навучаўся ў некалькіх футбольных акадэміях, у тым ліку ў «Барсэлёне». Апошнім клюбам юнака да пачатку прафэсійнай кар’еры быў сталічны клюб «Токіё». У веку 15 гадоў далучыўся да асноўнай каманды клюбу. Дэбютаваў спачатку ў трэцім дывізіёне ў складзе рэзэрвовай каманды, а потым і ў асноўнай дружыне такійцаў. 15 красавіка 2017 году ўлучыў першы гол у кар’еры. Каб набрацца досьведу 16 жніўня 2018 году гулец на правах арэнды перайшоў на паўгады да табару «Якагамы Марынас»[3], дзе ў першым жа матчы забіў гол у браму «Вісэл Кобэ»[4]. Маладога футбаліста заўважылі ў мадрыдзкім «Рэале», які ўгодніў зь японцам дамову на пяць год. Аднак, за «Рэал» Кубо гэтак і не згуляў, бо некалькі гадоў вандраваў па арэндах сярод гішпанскіх клюбаў «Мальёрка», «Вільярэал» і «Хэтафэ». 19 ліпеня 2022 году паўабаронца ўмовіўся з «Рэалам Сасьедад»[5][6][7]. У свой дэбютны матч японец адзначыўся голам у браму «Кадысу».

Міжнародная

Дэбютаваў у складзе зборнай Японіі 9 чэрвеня 2019 году ў матчы супраць зборнай Сальвадору.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads