Такійская затока
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Такі́йская зато́ка — затока, якая месьціцца ў паўднёвай частцы рэгіёну Канто ў Японіі і ахоплівае ўзьбярэжжа Токіё і прэфэктураў Канагава ды Тыба. Такійская затока злучаецца зь Ціхім акіянам праз каналам Урага. Рэгіён затокі зьяўляецца адначасова самым густанаселеным і найбуйнейшым прамыслова разьвітым рэгіёнам Японіі[1][2]. Мялізна паміж мысам Фуцу ў прэфэктуры Тыба і мысам Хонмаку ў Якагаме вядомы як Наканосэ і мае глыбіню ў 20 мэтраў. На поўнач ад гэтага месца затока мае глыбіню толькі ў 40 мэтраў і гладкі падводны рэльеф. У водах затокі было пабудавана мноства штучных астравоў ў якасьці вайскова-марскіх умацаваньняў за часам Мэйдзі і Тайсё. Па Другой сусьветнай вайне гэтыя астравы былі ператвораныя ў жытло альбо атрымалі рэкрэацыйнае выкарыстаньне.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads