Тамарашэні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тамарашэні — неіснуючае болей сяло ў Паўднёвай Асэтыі, Грузія. Сяло было найбліжэйшым да Цхінвалі населеным пунктам. Паўднёвая ўскраіна Тамарашэні пераходзіла ў вуліцу Цхінвалі.
Назва Тамарашэні значыць «пабудаванае Тамарай». Адпаведна традыцыйна лічыцца, што да ягонага заснаваньня мела дачыненьне царыца Тамара. Цягам Расейска-грузінскай вайны (2008) насельніцтва сяла было эвакуявана, большасьць з дамоў была спаленая асэтынскімі баевікамі.[1] У цяперашні час на месцы часткі з разбураных дамоў вядзецца будаўніцтва новага мікрараёну Цхінвалі «Маскоўскага».[2] Таксама былі агучаныя пляны будоўлі аэрапорта з падоўжанай узьлётна-пасадачнай паласой. Работы мусіць выконваць «Спэцбуд» Расеі.[3]
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads