Тацяна Арцюшына
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таця́на Анатолеўна Арцю́шына (нарадзілася 2 жніўня 1953, Бабруйск) — беларуская грамадзка-палітычная дзяячка, мэдык.
Скончыла Менскі дзяржаўны мэдычны інстытут са спэцыяльнасьцю лекар-пэдыятар, Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь са спэцыяльнасьцю мэнэджар-эканаміст.
Працавала лекарам-інтэрнам па пэдыятрыі Бабруйскае дзіцячае лякарні, участковым лекарам-пэдыятрам, галоўным лекарам установы аховы здароўя «Бабруйская гарадзкая дзіцячая лякарня».
У 2000-2004 сябар Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Магілёўскае вобласьці, сябар па эканоміцы, бюджэту і фінансах.
У 2004-2008 дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Бабруйскай-Ленінскай выбарчай акрузе № 63, сябар Сталай камісіі па працы, сацыяльнай абароне, справах вэтэранаў і інвалідаў. Ня замужам.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
- АРТЮШИНА ТАТЬЯНА АНАТОЛЬЕВНА(недаступная спасылка)
- Артюшина Татьяна Анатольевна
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads