Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт

вышэйшая навучальная ўстанова Менску From Wikipedia, the free encyclopedia

Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт
Remove ads

Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт (БДМУ) — вышэйшая навучальная ўстанова Менску ў галіне мэдыцыны, заснаваная ў 1930 годзе на аснове вылучанага са складу Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту мэдычнага факультэту (створаны адначасна з БДУ ў 1921)[1]. Навучаньне толькі дзённае. Асьпірантура з 1926 году, дактарантура з 1998-га. Мае навукова-дасьледніцкую лябараторыю(be), што ўлучае 10 праблемных: 1) біяхімічных мэтадаў дасьледаваньняў, 2) гема- і лімфасорбцыі, 3) дэрматалёгіі(be) ды вэнэралёгіі(en), 4) імунахімічных(be) і радыёізатопных мэтадаў дасьледаваньняў, 5) інфармацыйна-кампутарных тэхналёгіяў, 6) калягенозаў, 7) нутрылякарневых інфэкцыяў, 8) псыханэўрахірургіі, 9) псыхічных разладаў насельніцтва Беларусі ад Чарнобыльскай аварыі, 10) экспэрымэнтальнай мэдыцыны, фармакалёгіі і таксікалёгіі(be). Бібліятэка налічвае звыш мільёну асобнікаў[2].

Хуткія факты Дэвіз, Дэвіз па-беларуску ...
Remove ads

Гісторыя

2020–2021

Пад час пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў БДМУ адбыліся хваляваньні. 26 кастрычніка на заклік Сьвятланы Ціханоўскай частка студэнтаў далучылася да агульнанацыянальнай забастоўкі. На наступны дзень Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў адлічваць усіх студэнтаў і звальняць выкладчыкаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных акцыях[3]. 28 кастрычніка 15 студэнтаў (10 зь лячэбнага й 2 з пэдыятрычнага факультэтаў) былі адлічаны з фармулёўкай «за парушэньне грамадзкага парадку»[4].

21 чэрвеня 2021 году рэктар Сяргей Рубніковіч быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[5]. Паводле рашэньня ЭЗ, Рубніковіч «нясе адказнасьць за рашэньне адміністрацыі ўнівэрсытэту адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасьля закліку Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 году адлічаць студэнтаў унівэрсытэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту й страйках — рэпрэсіі супраць грамадзянскае супольнасьці й падтрымку рэжыму Лукашэнкі[6].

Remove ads

Факультэты

Унівэрсытэт мае 8 факультэтаў, у тым ліку замежных навучэнцаў ды прафарыентацыі й даўнівэрсытэцкай падрыхтоўкі, 67 катэдраў, рыхтуе адмыслоўцаў па 40 спэцыяльнасьцях.

  • Вайскова-мэдычны. Заснаваны 4 жніўня 1995 году. Месьціцца на зав. Асаналіева, д. 5. Выпускае гігіеністаў, тэрапэўтаў, фэльчараў(en), хірургаў ды эпідэміёлягаў. Мае 4 катэдры: 1) вайскова-палявой тэрапіі(en), 2) вайскова-палявой хірургіі, 3) вайсковай эпідэміялёгіі ды вайсковай гігіены, 4) мэдычнага забесьпячэньня войскаў і экстрэмальнай мэдыцыны.
  • Лячэбны. Адчынены ў 1921 годзе. Знаходзіцца ў галоўным корпусе на пр. Дзяржынскага, д. 83. Рыхтуе акушэраў, анэстэзіёлягаў, анколягаў, гастраэнтэролягаў(be), гінэколягаў, кардыёлягаў, пульманолягаў, рэаніматолягаў, тэрапэўтаў, хірургаў і эндакрынолягаў. Мае 20 катэдраў: 1) агульнай хірургіі, 2) анкалёгіі, 3) анэстэзіялёгіі(be) й рэаніматалёгіі(en), 4) апэратыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі, 5) грамадзкага здароўя і аховы здароўя, 6) гісталёгіі(be), эмбрыялёгіі ды цыталёгіі(be), 7) клінічнай фармакалёгіі, 8) мэдычнага рэабілітаваньня(en) й фізіятэрапіі(en), 9-11) нутраных хваробаў, 12) паліклінічнай тэрапіі, 13) прапэдэўтыкі(en) нутраных хваробаў, 14) псыхіятрыі з мэдычнай псыхалёгіяй, 15) траўматалёгіі й артапэдыі(be), 16) уралёгіі, 17) філязофіі й паліталёгіі, 18-19) хірургічных хваробаў, 20) эндакрыналёгіі(be).
  • Мэдыка-прафіляктычны (да 1991 г. — санітарна-гігіенічны). Заснаваны ў 1964 годзе. Месьціцца ў галоўным корпусе. Выпускае бактэрыёлягаў(be), валеолягаў, вірусолягаў, гігіеністаў і эпідэміёлягаў. Мае 9 катэдраў: 1) агульнай гігіены, 2) гігіены працы, 3) гігіены дзяцей і падлеткаў, 4) інфэкцыйных хваробаў, 5) мікрабіялёгіі, вірусалёгіі(be) ды імуналёгіі, 6) радыяцыйнай мэдыцыны й экалёгіі, 7) скураных і вэнэрычных хваробаў, 8) фтызіяпульманалёгіі, 9) эпідэміялёгіі.
  • Пэдыятрычны. Адчынены ў 1964 годзе. Знаходзіцца ў галоўным корпусе. Рыхтуе дзіцячых акулістаў, алерголягаў(be), анэстэзіёлягаў, імунолягаў, нэўрапатолягаў(en), рэаніматолягаў, хірургаў і эндакрынолягаў, падлеткавых анкагематолягаў, гінэколягаў і кардыярэўматолягаў(en) ды пэдыятраў. Мае 13 катэдраў: 1) акушэрства і гінэкалёгіі, 2) вочных хваробаў, 3) дзіцячай хірургіі, 4) дзіцячых інфэкцыйных хваробаў, 5-6) дзіцячых хваробаў, 7) нармальнай анатоміі, 8) нармальнай фізыялёгіі, 9) нэрвовых і нэўрахірургічных хваробаў, 10) паталягічнай анатоміі, 11) прапэдэўтыкі дзіцячых хваробаў, 12) судовай мэдыцыны(en), 13) фізычнага выхаваньня(en) й спорту.
  • Стаматалягічны. Заснаваны ў 1960 годзе. Месьціцца ў галоўным корпусе. Выпускае артадонтаў, дзіцячых стаматолягаў, зубных артапэдаў, тэрапэўтаў і хірургаў, сківічна-тваравых хірургаў. Мае 14 катэдраў: 1) агульнай стаматалёгіі, 2) артадантыі(en), 3) артапэдычнай(be) стаматалёгіі, 4) марфалёгіі(en) чалавека, 5) паталягічнай фізыялёгіі, 6) прамянёвай дыягностыкі й прамянёвай тэрапіі(en), 7) сківічна-тваравай хірургіі, 8) стаматалёгіі дзіцячага ўзросту, 9-11) тэрапэўтычнай стаматалёгіі, 12) фармакалёгіі, 13) хваробаў вуха, горла(en) й носа, 14) хірургічнай стаматалёгіі.
  • Фармакалягічны. Адчынены 1 верасьня 2011 году. Знаходзіцца ў галоўным корпусе. Рыхтуе лекаведаў(en). Мае 3 катэдры: 1) арганізацыі фармацыі, 2) замежных моваў, 3) мэдычнай і біялягічнай фізыкі.
Больш інфармацыі Факультэт, Год заснаваньня ...
Remove ads

Рэктары

  1. Міхаіл Кроль (1930—1932)
  2. Міхаіл Багдановіч (1932—1934)
  3. Кандрат Манахаў (1934—1937)
  4. Файвэль Шульц (1937—1941)
  5. Захар Магілёўчык (1941—1953)
  6. Іван Стальмашонак (1953—1961)
  7. Аляксандар Ключароў (1961—1986)
  8. Аляксей Кубарко (1986—1997)
  9. Павал Беспальчук (1997—2009)
  10. Анатоль Сікорскі (з 2009-га)

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads