Тацяна Каробушкіна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads
Remove ads

Таця́на Мікала́еўна Каро́бушкіна (20 ліпеня 1934, вёска Кубышка Нялідаўскага раёну Цьвярской вобласьці) — беларускі археоляг. Кандыдат гістарычных навук (1977).

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1958). У 1977 годзе абараніла кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Земляробства на тэрыторыі Беларусі ў 10-13 стст.»: (Віленскі інстытут гісторыі). Працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

Брала ўдзел у дасьледаваньнях Менску і іншых беларускіх местаў, абсьледавала шматлікія помнікі Менскай і іншых вобласьцяў. Вывучала земляробства на тэрыторыі Беларусі, гісторыю насельніцтва Беларускага Пабужжа XXIII стст., дала характарыстыку сельскагаспадарчых прыладаў працы, высьвятліла час увядзеньня ў культуру збожжавых і іншых расьлінаў.

Аўтар кніжак «Земляробства на тэрыторыі Беларусі X—XIII стст.» (1979), «Археалёгія Беларусі. Бібліяграфічны паказальнік (1932—1975)» (1988), дзе прыводзяцца археялагічныя помнікі Койданаўшчыны, калі і кім яны дасьледаваліся[1]; «Курганы Беларускага Пабужжа X—XIII ст.» (Пад рэд. Э. М. Загарульскага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 133 с.), шматлікіх артыкулаў, а таксама адна з аўтараў «Гісторыі Менску» (1967), «Нарысаў па археалёгіі Беларусі». (ч. 2, 1972), «Беларускай археалёгіі» (1987).

Remove ads

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads