Тобі Альдэрвэйрэльд

бэльгійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Тобі Альдэрвэйрэльд
Remove ads

Тобіяс «Тобі» Альбэртын Маўрыц Альдэрвэйрэльд (па-нідэрляндзку: Tobias «Toby» Albertine Maurits Alderweireld; нар. 2 сакавіка 1989 году, Антвэрпэн, Бэльгія) — бэльгійскі футбаліст, абаронца. Колішні гулец нацыянальнай зборнай Бэльгіі. Часьцяком гуляў цэнтральнага абаронцу, але здольны згуляць на правым флянзе абароны.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Клюбная кар’ера

«Аякс»

Альдэрвэйрэльд запісаўся ў моладзевую акадэмію «Аяксу» ў жніўні 2004 году, перйшоўшы туды з «Жэрміналю». 22 лютага 2007 году Тобі падпісаў свой ​​першы прафэсійны кантракт з клюбам да 30 чэрвеня 2010 году[4]. У сэзоне 2008—2009 гадоў быў пераведзены ў галоўную каманду, але дэбютаваў толькі 18 студзеня ў пераможнай гульні супраць клюбу НЭК (4:2)[5]. 26 лютага ён дэбютаваў у Кубку УЭФА ў гульні супраць італьянскай «Фіярэнтыны», якая скончылася ўнічыю зь лікам 1:1[6]. Падчас сэзону 2009—2010 гадоў Альдэрвэйрэльд атрымаў трывалае месца ў асноўным складзе клюбу, дзе гуляў у цэнтры абароны разам са сваім земляком Янам Вэртонгенам.

«Атлетыка»

31 жніўня 2013 году далучыўся да мадрыдзкага «Атлетыка», які заплаціў за бэльгійца суму ў памеры 7 млн эўра. З новым клюбам кантракт у Тобі разьлічаны на 4 гады. На астатнім адрэзку чэмпіянату Тобі згуляў 12 матчаў і стаў пераможцам Ля Лігі. 11 траўня ён забіў адзін гол за клюб, зраўняўшы лік у хатнім матчы супраць «Малягі», у перадапошнім туры, гарантуючы клюбу магчымасьць працягнуць барацьбу за тытул[7]. Альдэрвэйрэльд згуляў апошнія сем хвілінаў і дадатковы час у фінале Лігі чэмпіёнаў 2014 году, зьявіўшыся на полі замест Філіпэ Луіса, аднак каманды была зьбіта мадрыдзкім «Рэалам».

1 верасьня 2014 году быў аддадзены ў арэнду ў ангельскі «Саўтгэмптан»[8].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнайцкія й моладзевыя зборныя краіны. Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Бэльгіі ў 2009 годзе матчам супраць зборнай Чэхіі.

Дасягненьні

«Аякс»:

«Атлетыка»:

«Аль-Дугаіль»:

  • Уладальнік Кубка эміра Катару: 2022

«Антвэрпэн»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads