Томаш Нэцыд
чэскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
То́маш Нэ́цыд (па-чэску: Tomáš Necid; нар. 13 жніўня 1989 году, Прага, Чэхаславаччына) — чэскі футбаліст, нападнік клюбу «Славія Б». Былы гулец нацыянальнай зборнай Чэхіі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
За «Славію» дэбютаваў у верасьні 2006 году, ва ўзросьце 17 гадоў. Празь месяц пасьля дэбюту забіў свой першы гол. У 2008 годзе згуляў свой першы матч у Лізе чэмпіёнаў і ў гэтым жа годзе стаў чэмпіёнам Чэхіі. У 2008 годзе на правах арэнды перайшоў у клюб «Ябланец 97». За клуб правёў 13 матчаў, забіў 5 галоў. Пасьля вяртаньня з арэнды ў першым жа матчы забіў гол. Усяго ў 2008 годзе за «Славію» Томаш правёў 16 матчаў, у якіх забіў 11 галоў. У жніўні 2008 году ЦСКА выкупіў кантракт Томаша ў праскай «Славіі». Паколькі трансфэрнае вакно ўжо было зачынена, клюбы дасягнулі дамоўленасьці аб тым, што футбаліст да канца 2008 году працягне выступаць за свой ранейшы клюб, а ў студзені 2009 году далучыцца да ЦСКА[5]. Свой першы матч за ЦСКА згуляў 7 сакавіка 2009 году ў розыгрышы Супэркубка Расеі 2009 году, дзе ён выйшаў на замену на 78-й хвіліне й забіў пераможны гол для сваёй каманды ў дадатковы час на 113-й хвіліне[6].
Міжнародная
19 лістапада 2008 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Чэхіі ў матчы адборачнага турніру да чэмпіянату сьвету 2010 году супраць зборнай Сан-Марына, гульня праходзіла на выезьдзе для чэскіх гульцоў. Нэцыд на 66-й хвіліне замяніў Марціна Фэніна й на 83-й забіў свой першы гол за нацыянальную зборную, матч скончыўся зь лікам 3:0.
Remove ads
Дасягненьні
«Славія»:
- Чэмпіён Чэхіі: 2008, 2009
- Уладальнік Кубка Чэхіі: 2018
ЦСКА:
- Чэмпіён Расеі: 2013
- Уладальнік Кубка Расеі: 2009, 2011
- Уладальнік Супэркубка Расеі: 2009, 2013
«Зволе»:
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2014
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads