Славія Прага
чэскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Сла́вія» (па-чэску: Slavia) — чэскі футбольны клюб з гораду Прагі. Заснаваны ў 1892 годзе. Васьміразовы чэмпіён Чэхіі (1996, 2008, 2009, 2017, 2019, 2020, 2021, 2025), сяміразовы ўладальнік Кубка Чэхіі (1997, 1999, 2002, 2018, 2019, 2021, 2023).
Remove ads
Заўзятары і суперніцтва
Галоўнымі гістарычнымі супернікамі «Славіі» ёсьць клюб «Спарта». Матчы паміж клюбамі маюць назву Праскае дэрбі. Таксама маецца дэрбі акругі Вэршовіцы з клюбам «Багеміянс-1905». Стадыёны абодвух клюбаў месьцяцца блізу аднаго кілямэтру адзін ад аднаго[3].
«Славія» памылкова лічыцца габрэйскім клюбам прыхільнікамі іншых клюбаў, асабліва заўзятарамі «Спарты». Праз гэта да гульцоў часта існуе антысэміцкае стаўленьне з боку спартанцаў. Між тым, клюб ані быў закладзены габрэямі, ані мае гісторыі зьвязанай з габрэямі. Футбольны гісторык Уладзімер Запатоцкі мае меркаваньне, што такое атаясамленьне з габрэямі зьвязанае з тым, што нацысты закрылі клюб за часам акупацыі, як гэта было зь іншым клюбам ДФК. Аркамя таго, існуе меркаваньне, што сувязь з габрэйствам паходзіць ад таварыскага матчу супраць ангельскага «Ўэст Гэм Юнайтэд» у 1922 годзе, калі «Славія» застрахала матч ад неспрыяльных умоваў надвор’я, і матч пазьней быў адменены праз дождж. Матч усё ж такі адбыўся на наступны дзень, але «Славія» спагнала свае грошы з страхавой кампаніі. Праз тыдзень у матчы Праскага дэрбі, «Славію» сустрэлі на поле заўзятары «Спарты» воклічам «Вы — жыды»[4].
На сёньня аматары «Славія» маюць добрыя стасункі з заўзятарамі спліцкага «Хайдука».
Remove ads
Склад
- Актуальны на 20 ліпеня 2025 году
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads