Томаш Пэкгарт
чэскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
То́маш Пэ́кгарт (па-чэску: Tomáš Pekhart; нар. 26 траўня 1989 году, Сушыцэ, Чэхаславаччына) — чэскі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Чэхіі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Ураджэнец гораду Сушыцэ, Пэкгарт навучаўся футболу ў школе гарадзкой каманды «Сушыцэ», а таксама выступаў за клюб «Клатавы». У 2003 годзе ён паступіў у акадэмію праскай «Славіі», у якой навучаўся да 2006 году. Летам 2006 году ён адправіўся ў Ангельшчыну на стажыроўку ў акадэмію каманды «Тотэнгэм Готспур»[5]. За каманду акадэміі Томаш правёў 20 гульняў, забіўшы 19 мячоў. У рэзэрвовай камандзе ён правёў 12 гульняў, але з-за траўмы выбыў з ладу. Адзін зь ягоных галоў стаў пераможным у матчы супраць «Лянсу» ў лістападзе 2006 году.
У жніўні 2008 году Пэкгарт падпісаў кантракт з «Саўтгэмптанам», клюбам з Футбольнай лігі Ангельшчыны. Паводле гэтай дамовы, аднак, гулец выступаў на правах арэнды да студзеня 2009 году[6]. 14 верасьня 2008 году Томаш дэбютаваў у складзе «Саўтгэмптану», выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Кўінз Парк Рэйнджарз», які ягоная каманда прайграла зь лікам 4:1[7]. Першы гол ён забіў у гульні супраць «Іпсўіч Таўн», давёўшы выніковы лік да 2:2. У склад «шпораў» ён вярнуўся ў студзені 2009 году й зноўку на правах арэнды адправіўся гуляць у іншы клюб, на гэты раз у родную «Славію», падпісаўшы зь ёй кантракт тэрмінам на год у самы апошні дзень трансфэрнага вакна[8].
12 студзеня 2010 году клюб «Баўміт» падпісаў кантракт з Томашам на тры з паловай гады. Сума, выплачаная за пераход гульца, не выдавалася[9]. Праз паўгоду Томаш адправіўся ў «Спарту» на правах арэнды.
З 1 ліпеня 2011 году Томаш зьяўляўся гульцом нямецкага клюбу «Нюрнбэрг»[10]. 28 жніўня 2014 году гулец падпісаў трохгадовы кантракт зь нямецкім клюбам «Інгальштат-04», які выступае ў Бундэсьлізе 2[11].
Міжнародная
Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Чэхіі 22 траўня ў гульні супраць зборнай Турэччыны.
Remove ads
Дасягненьні
АЕК:
- Уладальнік Кубка Грэцыі: 2016
«Гапаэль»:
- Чэмпіён Ізраілю: 2018
«Легія»:
- Чэмпіён Польшчы: 2020, 2021
- Уладальнік Кубка Польшчы: 2023, 2025
- Уладальнік Супэркубка Польшчы: 2023
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads