Тоні Эбат
аўстралійскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Энтані Джон «Тоні» Эбат (па-ангельску: Anthony John «Tony» Abbott; нар. 4 лістапада 1957 годзе, Лёндан, Вялікабрытанія) — аўстралійскі палітык, лідэр апазыцыі й кіраўнік Лібэральнай партыі з 1 сьнежня 2009 году, міністар аховы здароўя ў 2003—2007 гадох ва ўрадзе Джона Гаўарда. Старшыня ўрада Аўстраліі з 2013 году.
Remove ads
Біяграфія
Навучаўся ў Сыднэйскім унівэрсытэце, дзе атрымаў дзьве ступені бакаляўра — па эканоміцы й праве. Ва ўнівэрсытэце таксама займаўся боксам і быў кіраўніком студэнцкага самакіраваньня. Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэта ў Сыднэі атрымаў стыпэндыю Родса й працягнуў навучаньне ў Оксфардзкім унівэрсытэце, дзе атрымаў ступень магістра. У 1983 годзе паступіў у каталіцкую сэмінарыю, але правучыўся там нядоўга. Пазьней працаваў журналістам.
У 1993—1994 гадох быў выканаўчым дырэктарам аб’яднаньня «Аўстралійцы за канстытуцыйную манархію», у 1994 годзе быў абраны ў Палату прадстаўнікоў. У 2001—2003 гадох займаў пасаду міністра па справах занятасьці й працоўных адносінаў, у 2003—2007 — міністра аховы здароўя. Пасьля паразы кіруючай кааліцыі на парлямэнцкіх выбарах 2007 году Эбат некаторы час быў ценявым міністрам па справах сям’і, камунальных паслугах і абарыгенаў. 1 сьнежня 2009 году Эбат быў абраны лідэрам Лібэральнай партыі, у сувязі з чым аўтаматычна стаў лідэрам апазыцыі.
Пасьля аб’явы прэм’ер-міністрам Аўстраліі Джуліяй Гілард аб правядзеньні парлямэнцкіх выбараў 2010 году Эбат зьяваўляўся кандыдатам ад апазыцыі на пасаду прэм’ер-міністра. На парлямэнцкіх выбарах 2013 году кааліцыя Лібэральнай і Нацыянальнай партыяў атрымала перамогу над Лейбарысцкай партыяй. 18 верасьня 2013 году Тоні Эбат прыняў прысягу ў якасьці 28-га прэм’ер-міністра Аўстраліі.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads