Топлес-дыджэй Міляна
украінская дыджэйка, танцоўніца, мадэлька From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Топлес-дыджэй Міляна (сапраўднае імя Юлія Ігараўна Рысіна; нар. 12 лютага 1989, Луганск) — украінская топлес-дыджэй, кампазытар, танцорка і мадэль.
![]() | Тэма гэтага артыкула, магчыма, не адпавядае крытэрам значнасьці Вікіпэдыі.
|
Remove ads
Жыцьцяпіс
Юлія Рысіна нарадзілася 12 лютага 1989 году ў Луганску. Да 2007 году разьвівалася ў мадэльным бізнэсе, аднак потым пераехала ў Харкаў, дзе пачала кар’еру топлес-дыджэя ў клубе МЕСТО і заснавала сумесна з Дыджэй-Вініляф і Квата-Гэндз-Стаф[1][2].
У 2009 годзе Міляна пачала двухмесячны тур па клюбах Баўгарыі, Харватыі і Македоніі[2], пасьля чаго была запрошана ў якасьці спэцыяльнага госьця на ток-шоў The Late Show with Azis[3].
У 2010 годзе прэзентавала свой першы трэк «Feel, Real» і відэакліп на яго, а таксама арганізавала тыднёвы тур у Інданэзіі і паўторныя туры ў Баўгарыі і Расеі. Да 2011 году сінгл Юліі быў выкарыстаны і падтрыманы шэрагам вядомых дыджэяў, так, Пол Окэнфальд выкарыстаў у яго эпізодзе 094 «Perfecto Podcast!», а Джэймс Грант — у яго радыё-шоў Anjunadeep(fr).
У 2013—2014 гадах Міляна двойчы ўдзельнічала на канале Ўкраіна[4][5]. У жніўні 2013 году Мілана ўпершыню выступіла на выспе Івіса (Ібіца) ў Гішпаніі, дзе адразу атрымала статус рэзідэнта буйной борт-вечарынкі «Oceanbeat Ibiza». Таксама ў 2013 годзе Юлія зьнялася ў кліпе на песню «Gimme some more» баўгарскай сьпявачкі Валі[6]. З 2014 году працягвае працаваць рэзідэнтам на «Oceanbeat Ibiza», а таксама ў клюбах «Bora-Bora Ibiza» і «Top 21 ibiza».
Апошнім часам стала выступае ў клюбах Ібіцы.
У 2015 годзе прыняла ўдзел у кліпе Раман Палонскі ft. Godwin Kiwinda на песьню «Шыка»[7].
Remove ads
Стыль
T-DJ Milana на дадзены момант зьяўляецца адной з самых застрабаваных топлес-дыджэяў, якая актыўна выступае ў клюбах і на плошчах розных краін сьвету. У Беларусі яна, у прыватнасьці, выступала ў клюбе «Нэкст»[8] у Менску ў 2011 годзе і ў «Сіты-кляб»[9] у Берасьці ў 2012 годзе.
У сваёй творчасьці ёй удаецца ўдала спалучаць уласную музыку, дыджэінг, танец з эратычнымі матывамі, а таксама сьветлавое і лазэрнае шоў.
Remove ads
Фота
- Інтэрнэт-постэр Топлес-дыджэй Міляна
- Топлес-дыджэй Міляна у ліпені 2018 году
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads