Торама

макшанскі і эрзянскі драўляны духавы музычны інструмэнт From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

То́рама (па-макшанску: торама, па-эрзянску: дорамо ад макш. торамс «грымець») — народны эрзянскі і макшанскі духавы музычны інструмэнт. Пастухі-эрзяне трубілі ў тораму тройчы на дзень: зранку пры выгане скаціны, апоўдні ў час даеньня кароваў і ўвечары падчас вяртаньня статку ў вёску. Трубны заклік торамы фігуруе ў мардоўскіх паданьнях пра народных правадыроў — цюшцяў.

Хуткія факты Клясыфікацыя ...
Remove ads

Віды

Бывае двух тыпаў. Торамы першага тыпу выраблялі з галіны бярозы або клёну, якую ўпрадоўж раскалвалі напалову, выдзёўбвалі з кожнай паловы сарцавіну і абматвалі іх разам бяростай. Пры гэтым адзін бок рабілі шырэйшым за іншы. Даўжыня інструмэнту складала 80—100 см. Унутар трубы ўстаўлялі язык зь бяросты.

Тораму другога віду выраблялі з колцаў ліпавай кары, якія ўстаўлялі адно ў адно і заклейвалі рыбным клеем у форме раструба. Даўжыня інструмэнта вагалася ад 50 да 80 см.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads