Тоўстая кішка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
То́ўстая кішка́ (па-лацінску: Intestinum crassum) — ніжняя, канцавая частка страўнікава-кішачнага тракта, менавіта ў ніжняй частцы праходзіць у асноўным усмоктваньне вады й фармаваньня зь ежавай кашыцы (хімуса) афорлеменнага калу. Зьяўляецца вытворным задняй кішкі.[1]

Тоўстая кішка названая гэтак таму, што ейныя сьценкі таўшчэй за сьценкі тонкай кішкі за кошт большай таўшчыні цягліцавага й злучальнатканкавага слояў, а таксама таму, што дыямэтар ейнага ўнутраннага прагала, ці паражніны, таксама больш за дыямэтар прагала тонкай кішкі. Тоўстай кішкай у чалавека называюць аддзел кішэчніка ад баўгінівай затамкі да какаўкі, ці па-іншаму ануса. Зрэдку прамую кішку выдзяляюць асобна.
Remove ads
Функцыі
Працэс праходжаньня ежы праз тоўстую кішку займае каля 16 гадзін. У ёй з астаткаў ежы выдаляюцца вада і некаторыя пажыўныя рэчывы, перад тым, як прадукты страваваньня будуць выдаленыя з арганізму. Тоўстая кішка паглынае вітаміны, якія ўтвараюцца абадковымі бактэрыямі, як то вітамін К (што асабліва важна, бо штодзённае спажываньне гэтага вітаміну не дастаткова звычайна для падтрыманьня адэкватнага згортваньня крыві), вітамін В12, тыямін і рыбафлавін. У тоўстай кішцы таксама ўшчыльняюцца фэкалі да тога стану пакуль яны ня змогуць быць вызваленыя праз анус у працэсе дэфэкацыі. Акрамя таго, у тоўстай кішкі сакрэтуюцца K+ і Cl-, а таксама адбываецца фэрмэнтацыя вугляводаў. [30]
Апэндыкс зьмяшчае невялікую колькасьць сьлізьневай абалонкі лімфоіднай тканінкі, якая надае яму нявызначаную ролю ў імунітэце. Тым ня менш, апэндыкс, як вядома, грае важную ролю ў жыцьці плоду, паколькі ён утрымлівае эндакрынныя вузы, якія вылучаюць біягенныя аміны і пэптыдная гармоны, важныя для гамэастазу падчас раньняга росту і разьвіцьця[2]. Апэндыкс можа быць выдалены безь якіх-небудзь бачных пашкоджаньняў або наступстваў для пацыента.
Да таго часу, калі хімус дасягняе тоўстай кішкі, большасьць пажыўных рэчываў і 90% вады засвойваецца арганізмам. У гэты момант некаторыя электраліты, як то натр, магн і хларыд пакідаюцца ў хімусе, гэтаксама як і неператраўляныя часткі зьедзенай ежы, як то большая частка праглынутай амілёзы, крухмалу і харчовыя валокны, якія ў значнай ступені зьяўляюцца неператраўлянымі вугляводамі. Пакуль хімус рухаецца праз тоўстую кішку, большая частка пакінутай вады выдаляецца, у той час як хімус зьмешваецца са сьлізьзю і бактэрыямі кішачнай флёры, і становіцца калам. Абводніца ўзьнімная прымае фэкальны матэрыял у выглядзе вадкасьці. Цягліцы тоўстай кішкі затым перамяшчаюць гэты матэрыял наперад і павольна паглынаюць увесь лішак вады, у выніку чаго кал паступова становіцца цьвёрдым. У выніку кал перамяшчаецца ў абводніцу зьвіслую.
Remove ads
Хваробы
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads