Транспартныя войскі Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Транспартныя войскі Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь
Remove ads

Транспартныя войскі Ўзброеных сілаў Беларусі (ТВ УС Беларусі) — спэцыяльныя войскі ў складзе Ўзброеных сілаў Беларусі, прызначаныя для выкананьня задачаў транспартнага забесьпячэньня вайсковых фармаваньняў Беларусі.

Хуткія факты Краіна, Падпарадкаваньне ...
Remove ads

Гісторыя

11 траўня 2006 г. прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандар Лукашэнка падпісаў Указ № 312 «Пра некаторыя меры па ўдасканаленьні транспартнага забесьпячэньня Ўзброеных Сілаў, іншых войскаў і вайсковых фармаваньняў Рэспублікі Беларусь»[1]. Дакумэнт прыняты ў мэтах стварэньня адзінай сыстэмы транспартнага забесьпячэньня Ўзброеных Сілаў, іншых войскаў і вайсковых фармаваньняў Беларусі, што было прадугледжана Плянам будаўніцтва й разьвіцьця Ўзброеных Сілаў на 20062010 годы. Паводле Ўказу на базе існых чыгуначных, аўтамабільных і дарожных войскаў ствараюцца транспартныя войскі Беларусі.

Remove ads

Задачы

У становішчах, зацьверджаных Указам, вызначаны задачы й арґанізацыйныя асновы дзейнасьці транспартных войскаў, задачы й функцыі Дэпартамэнта транспартнага забесьпячэньня Міністэрства абароны. У прыватнасьці, на транспартныя войскі ускладаюцца такія асноўныя задачы, як тэхнічнае прычыненьне, аднаўленьне, падвышэньне жывучасьці й прапускное здольнасьці жалезных і аўтамабільных дарогаў у раёнах вядзеньня баявых дзеяньняў, забесьпячэньне вайсковых перавозкаў чыгуначным, аўтамабільным, паветраным транспартам.

Remove ads

Кіраваньне

У адпаведнасьці з Указам № 312, 2006 г., на базе Дэпартамэнта чыгуначных войскаў і структурнага падразьдзяленьня Міністэрства абароны, кіравальнага пытаньнямі вайсковых паведамлентняў, аўтамабільных і дарожных войскаў, ствараецца орган вайсковага кіраваньня транспартных войскаў — Дэпартамэнт транспартнага забесьпячэньня Міністэрства абароны. Агульнае кіраўніцтва транспартнымі войскамі будзе ажыцьцяўляць Міністар абароны, а непасрэднае — начальнік Дэпартамэнта транспартнага забесьпячэньня, прызначаны на пасаду Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь.

Задачы

Асноўнымі задачамі Дэпартамэнта транспартнага забесьпячэньня зьяўляюцца кіраваньне транспартнымі войскамі, падтрыманьне іх у сталай баявой і мабілізацыйнай гатовасьці, арґанізацыя транспартнага забесьпячэньня Ўзброеных Сілаў, іншых вайсковых фармаваньняў. Прадугледжана, што па пытаньнях тэхнічнага прычыненьня жалезных і аўтамабільных дарогаў дадзены Дэпартамэнт ажыцьцяўляе каардынацыю дзейнасьці арґанізацыяў чыгуначнага й аўтамабільнага транспарту (Беларускае чыгункі і інш.).

Склад

  • 36-я дарожна-маставая брыгада[2] (гарнізон Лапічы, Асіпавічы);
  • 2123-я база захоўваньня дарожнае тэхнікі й маёмасьці;[3]
  • 307-я асобная чыгуначная брыгада[2] (гарнізон Слуцак);
    • 71-ы пуцёвы чыгуначны батальён;
    • 259-ы мабільна-аднаўленчы чыгуначны батальён;
    • Школа падрыхтоўкі малодшых адмыслоўцаў ЧВ, перафармавана, у 1992 г., з 307-я асобная навучальная дарожная брыгада (307андбр — Вайсковая частка № 32213) ЦДСУ МО СССР, якая ў сваю чаргу была сфармавана ў 1989 г. на базе часткаў 29-й танкавае дывізіі (акруговы навучальны цэнтар (АНЦ) БВО);
  • 30-я асобная Чырванасьцяжная чыгуначная брыгада[2] (гарнізон Жодзін);
    • 77-ы асобны Чырванасьцяжны маставы чыгуначны батальён;[2]
    • 74-ы маставы чыгуначны батальён;
    • 174-ы мэханізаваны чыгуначны батальён;
    • 212-ы рамонтны чыгуначны батальён;
  • 28-я чыгуначная брыгада (гарнізон Жлобін);
  • 899-я база матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня ЧВ;
  • 65-я аўтамабільная брыгада (г. Менск)
Remove ads

Глядзіце таксама

  • Тылавое забесьпячэньне
  • Вайсковы транспарт

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads