Траўнік (птушка)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Траўнік, Чырвананожка, Кулік-случок (Tringa totanus), народная назва Бакас — птушка роду ўлітаў сямейства бакасавых атраду сеўцападобных.

Remove ads
Апісаньне
Дарослы траўнік дасягае велічыні да 30 см, крыху драбнейшы за свайго блізкага родзіча вялікага ўліта (Tringa nebularia). Размах крылаў складае да 65 см, а важыць да 170 грамаў. Аранжавая дзюба сярэдняй велічыні, на кончыку чорная. Чырвона-аранжавымі зьяўляюцца й доўгія лапкі, што дало траўніку другую назву «чырвананожка».
Арэал
Траўнік сустракаецца па ўсёй Эўропе й жыве ля ўзьбярэжжаў мораў і ля берагоў дробных вадаёмаў, у тым ліку на балотах і заліўных лугах. Узімку траўнікі часьцяком мігруюць у больш цёплыя паўднёвыя або прыбярэжныя рэгіёны.
Харчаваньне
У ежу траўніка ўваходзяць вусякі, чарвякі, сьлімакі, ракападобныя, малыя двухстворкавыя і іншыя малюскі. Сваёй доўгай дзюбай ён прачэсвае плыткаводзьдзе ў пошуках здабычы.
Глядзіце таксама
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2
![]() | На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads