Троцкі замак на паўвысьпе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Троцкі замак на паўвысьпе або Стары замак — помнік архітэктуры XIV—XV стагодзьдзяў у Троках, рэзыдэнцыя гаспадароў Вялікага Княства Літоўскага. Уваходзіў у лінію фартыфікацыяў Ліда — Наваградак — Крэва — Меднікі. Знаходзіцца на паўвысьпе ў паўночнай частцы места, на паўднёвым беразе возера Гальвы. Твор гатычнай архітэктуры ВКЛ. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.
Помнік абарончай архітэктуры | |
Троцкі замак | |
![]() Троцкі замак на паўвысьпе | |
Краіна | Летува |
Места | Трокі |
Каардынаты | 54°38′46″ пн. ш. 24°56′12″ у. д. |
Троцкі замак на мапе Летувы ![]() ![]() Троцкі замак | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Будаваньне першага мураванага замка ў Троках вялося ў XIV ст.: у 1345—1381 гадох места было рэзыдэнцыяй вялікага князя Кейстута, суваладара Альгерда. За часамі змаганьня за ўладу паміж Кейстутам і Вітаўтам з аднаго боку і Ягайлам — з другога, у 1382—1383 гадох замак шмат разоў бралі ў аблогу і штурмавалі крыжакі.
У 1414—1430 гадох у выніку рэканструкцыі Верхні замак стаў мураваным. Тады ж на цэнтральным пагорку (Ахвярнай гары) пачалі будаваць мураваны палац, які аднак, ня скончылі з прычыны будаваньня замка на высьпе.
У 1678 годзе на тэрыторыі замка пачаў дзейнічаць кляштар дамініканаў. У 1779 годзе пачалося будаваньне мураванага касьцёла.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Трокі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, паскорыўся заняпад замка. У 1822 годзе ў адным нэфе касьцёла дамініканаў пачала дзейнічаць капліца, у астатняй частцы зрабілі кляштарны корпус. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў расейскія ўлады ліквідавалі кляштар.
Найноўшы час
У 1953—1961 гадох праводзілася кансэрвацыя рэшткаў замка. У 2002 годзе пачалася рэстаўрацыя на Ахвярнай гары (Верхнім замку).
Remove ads
Архітэктура
Займаў плошчу каля 4 га і складаўся зь дзьвюх частак: уласна замка, або Верхняга замка, і прылеглага да места нашмат большага памерамі прадзамча, або Ніжняга замка. Ніжні замак меў мур і 6 або 7 квадратных вежаў. Больш старажытны Верхні замак далучаўся да мураванай часткі з поўначы і атачаўся азёрамі Гальвай і Бэрнардынскім. Драўляны княскі палац знаходзіўся ў цэнтры Верхняга замка на Ахвярнай гары. Па рэканструкцыі Верхні замак атрымаў тры мураваныя вежы[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычная графіка
- Старая графіка
- Я. Главацкі, 1822 г.
- 1827 г.
- М. Андрыёлі, 1872 г.
- 1887 г.
- А. Зялінскі, 1899 г.
- Я. Драздовіч, 1929 г.
- Я. Драздовіч, 1929 г.
- Я. Драздовіч, 1929 г.
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1900 г.
- Г. Паддэмбскі, 1910—1914 гг.
- 1911 г.
- Г. Паддэмбскі, 1914—1928 гг.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- З боку возера
- Вежа
- Руіны вежы
- Кляштар дамініканаў
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads