Трыбэрг-ім-Шварцвальд

места ў Шварцвальд-Баары (Бадэн-Вюртэмбэрг, Нямеччына) From Wikipedia, the free encyclopedia

Трыбэрг-ім-Шварцвальд
Remove ads

Трыбэрг-ім-Шварцвальд (па-нямецку: Triberg im Schwarzwald) — горад на паўднёвым захадзе Нямеччыны, у зямлі Бадэн-Вюртэмбэргу. Насельніцтва на 31 сьнежня 2011 году — 4771 чалавек. Важны турыстычны цэнтар у Шварцвальдзе.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Трыбэрскі вадаспад

Упершыню згадваецца ў 1239 годзе. У 1330 згадваецца як горад. З 1355 да 1797 належыў да Дому Габсбургаў, уваходзячы ў склад Пярэдняе Аўстрыі. У 1884 годзе, упершыню ў Нямеччыне, у Трыбэргу зьявілася вулічнае асьвятленьне.

Славутасьці

  • Трыбэрскі вадаспад — найвышэйшы вадаспад у Нямеччыне
  • Музэй Шварцвальду
  • Паломніцкая царква Марыя-ў-Танэ
  • Найбуйнейшы ў сьвеце Гадзіньнік зь зязюляй
  • Руіны замку Трыбэрг
  • Першая ў сьвеце паркоўка для мужчын

Вонкавыя спасылкі

Трыбэрг-ім-Шварцвальдсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads