Тры гарэшкі для Папялушкі

чэхаславацкі фільм 1973 року From Wikipedia, the free encyclopedia

Тры гарэшкі для Папялушкі
Remove ads

«Тры гарэ́шкі для Папялу́шкі» — папулярная кінаказка вытворчасьці Чэхаславаччыны і НДР 1973 году. Для сямейнага прагляду. Галоўныя ролі выконвалі Лібушэ Шафранкава (Папялушка) і Павал Траўнічак (прынц).

Хуткія факты Жанр, Рэжысэр ...

Фільм здымаўся ў чэскай мясцовасьці Шумава, нямецкім замку Морыцбург («Рэзыдэнцыя караля») і чэскім замку Швіхаў («Дом мачыхі»). У Морыцбургу з 2011 ладзяцца шторочныя выставы, прысьвечаныя фільму.

Remove ads

Сюжэт

Thumb
Замак Швіхаў, дзе здымаўся дом мачыхі

У аснову фільма была пакладзена казка братоў Грым «Тры сястры» ў апрацоўцы Бажэны Немцавай — «Пра Папялушку і трох сясьцёр» — якая адрозьніваецца ад вэрсіі Шарля Пэро тым, што ў братоў Грым Папялушка набывае сваё шчасьце не з удзелам феі-хроснай, а з дапамогай чароўнага гарэшніку (у фільме — трох чароўных гарэшкаў). Акрамя таго, Папялушка ў фільме валодае яздой на кані, стральбой з арбалету і паляўнічымі навыкамі.

  • Мачыха (Папялушкі): спрабуе выдаць сваю родную дачку Дору за Прынца і клапоціцца толькі пра ейнае шчасьце.
  • Прынц: не жадае жаніцца, сварыцца з каралём (бацькам), зьбіраецца зьехаць з дому (палацу). Выпадкова сустракае прыгожую незнаёмку ў масцы, у якую адразу закахаўся, аднак з-за пэўных прычынаў хутка губляе яе з вачэй.
  • Прыгожая незнаёмка ў масцы: спрытны стралок.
  • Гарэзная дзяўчына: адначасова зьяўляецца прыгожай незнаёмкай у масцы (прынц да пэўнага часу пра гэта ня ведае).
  • Чароўныя гарэшкі: чароўны інструмэнт, дзякуючы якому ў казцы адбываюцца пераўтварэньні гарэзьлівай дзяўчыны ў прыгожую незнаёмку ў масцы. У адным з гарэшкаў знаходзіўся вясельны падарунак для Папялушкі.
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Глядзіце таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads