Тры чарапахі (песьня)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Тры чарапа́хі» — песьня беларускага гурта N.R.M. з аднайменнага альбома, адна з агульнапрызнаных вяршынь айчыннага року. Самая пазнавальная песьня гурта N.R.M. і Лявона Вольскага, які, пасьля расколу гурта, працягвае выконваць песьню як асобны музыка. Пазыўныя «Трох чарапах» адразу ж абуджаюць сьвядомае беларускае сэрца.
Remove ads
Гісторыя стварэньня
Піт Паўлаў — гітарыст гурта N.R.M. — распавёў, што чарапашая тэматыка паўстала даволі нечакана: музыкі везьлі ў Польшчу Народны Альбом, а па тэлебачаньні Барыс Ельцын прамаўляў нейкія глупствы. Тады нарадзілася мініяцюра: «Выходзіць Ельцын і заяўляе: расейская дзяржаўнасьць трымаецца на трох кітах. Яго пытаюць: на якіх? А ён адказвае: на першым, другім і трэцім.» Музыкі пасьмяяліся, а праз некалькі дзён Лявон прынёс тэкст песьні.[1]
Remove ads
Зьмест
Словы песьні будуецца вакол міта аб трох чарапахах (ці трох кітах са сланамі), якія, згодна з верваньнямі старажытных, трымаюць Зямлю. У першым куплеце пра гэты міт аўтара прымушаюць узгадаць як прыкрыя зьявы паўсядзённага жыцьця — камунальныя пахі, горад, людзі, жыцьцё; так і даволі ўзвышаныя рэчы — горы. У другім куплеце цьвёрда і эклектычна адмаўляецца гісторыя чалавецтва — культурная, навуковая, палітычная. Пасьлядоўна называюцца Галілеа Галілей, Боб Марлі, Сальвадор Далі, Уладзімерр Ільіч Ленін, Джон Ленан і Карл Лінэй, якіх не існавала — бадай, уся цывілізаваная гісторыя, бо, адчуваецца, што, калі б было месца, Вольскі ўставіў бы ў свой тэкст увогуле ўсіх — ад Гамера да самога сябе. Трэці куплет выглядае патрыятрычным пастскрыптумам з фактычна даслоўным цытаваньнем радкоў Алеся Ставера «Каб любіць Беларусь нашу мілую [маму], трэба ў розных краях пабываць.»
Remove ads
Пасьля 2006
Падчас рэвалюцыйных падзей сакавіка 2006 году замест традыцыйных «сюрпрызаў ня будзе» у фінальным прыпеве Лявон Вольскі прыдумаў спяваць «чаканьне дастала». З таго часу гэтак і сьпявае на канцэртах[2].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads