Піт Паўлаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Піт Па́ўлаў (нар. 7 лістапада 1966 году, Слуцак) — беларускі музыка, удзельнік гуртоў N.R.M., Pete-Paff, Garadzkija[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і вайсковага лекара і мэдычнай сястры. Дзяцінства правёў у Нямеччыне, у складзе Абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Нямеччыне (ГСВГ), вучыўся ў школе, займаўся спортам (плаваньне, грэка-рымская барацьба), скончыў МРТІ, служыў у ПДВ (паветрана-дэсантныя войскі). З 1994 — гітарыст гурту N.R.M. Заснавальнік і лідэр гуртоў Garadzkija і Pete-Paff. З 1999 па 2005 — удзельнік гурту KRIWI. Стваральнік і кіраўнік ініцыятывы «ЖывыГукON-line». Жанаты з мастачкай Зояй Луцэвіч[2], сын Ян-Вінцэнт.
Remove ads
Творчы шлях
- студэнцкі гурт «Испорченный понедельник» на базе Мінскага тэхналягічнага інстытуту (1983—1985)
- у войску — стваральнік і кіраўнік ВІА «Голубые береты» (але не аднайменны гурт, які існуе цяпер; 1985—1987)
- гітарыст рок-гурту Poltergeist (1990—1992)
- гітарыст гурту «Мроя» (1993—1994)
- гітарыст гурту N.R.M. (1994 — цяпер)
- гітара, домра, мандаліна — гурт KRIWI (1999—2005)
- стварэньне гурту GARADzKIJA (2003 — цяпер)
- стварэньне гурту Pete-Paff (2003 — цяпер)
Remove ads
Удзел у праектах
- «Народны Альбом»
- «Сьвяты вечар 2000»
- «Я нарадзіўся тут»
Літаратура
- Д.П. ПАЎЛАЎ ПІТ (Павлов Пит, Paulau Pit) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 229–230. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads