Трэмля (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трэ́мля — рака ў Гомельскай вобласьці Беларусі, левы прыток Прыпяці (басэйн Дняпра). Даўжыня 80 км. Плошча вадазбору 769 км². Выдатак вады ў вусьці 2,92 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
- Левыя: Мядзьведзь, канава Дубнянская, канал Плясецкі
- Правыя: Ветка
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца на паўднёвым усходзе ад вёскі Раманішчы Рудабельскага раёну, цячэ Каленкавіцкім, Петрыкаўскім і Мазырскім раёнамі пераважна ўсходняй ускраінай нізіны Прыпяцкае Палесьсе. Вусьце ў межах Мазырскага раёну, за 2,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Міхнавічы Каленкавіцкага раёну.
Даліна невыразная, абалона двухбаковая. Рэчышча ад вытоку на працягу 73,5 км каналізаванае.
Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, веснавое разводзьдзе ў канцы 2-й дэкады сакавіка, працягласьць 92 дні[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads