Галяктыка Андрамэды
найбліжэйшая да Млечнага Шляху сьпіральная галяктыка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галя́ктыка Андрамэ́ды (Аб’ект Мэсье M31) — сьпіральная галяктыка ў сузор’і Андрамэды. Гэта найбліжэйшая да Млечнага Шляху буйная галяктыка, разьмешчаная ў сузор’і Андрамэды і аддаленая ад нас на 772 кіляпарсэкі. Плоскасьць галяктыкі нахіленае да нас пад кутом 15°, ейны бачны памер складае 3,2°×1°, а бачная зорная велічыня — +3,4 м. Вірыяльная маса галяктыкі Андрамэды складае 1 трыльён сонечных масаў (2,0×1042 кіляграмаў). Галяктыка мае ізафатальны дыямэтар D25 каля 46,56 кіляпарсэкаў, то бок 152 000 сьветлавых гадоў, што робіць яе найбуйнейшым паводле прасторнасьці зь Мясцовай групы галяктыкаў.
Назва галяктыкі паходзіць ад сузор’я Андрамэды, у якім яна знаходзіцца, якое самое празь сябе названае ў гонар прынцэсы і жонкі Пэрсэя з грэцкай міталёгіі. Першапачаткова яна называлася туманнасьцю Андрамэды і была ўкладзеная ў каталёг як Мэсье 31, M31 і NGC 224. Млечны Шлях і галяктыка Андрамэды маюць блізу 50-адсоткавую імавернасьць сутыкнуцца і зьліцца цягам наступных 10 мільярдаў гадоў. Яны патэнцыйна могуць утварыць гіганцкую эліптычную галяктыку або вялікую лінзападобную галактыку.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
