Туравейскае возера

возера ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Туравейскае возера
Remove ads

Туравейскае (Тураве) — возера ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 37 км на паўночны ўсход ад гарадзкога пасёлка Астравец, каля вёскі Малае Тураўе. Належыць да групы Сарачанскіх азёр.

Возера
Туравейскае
КраінаБеларусь
Плошча0,38 км²
Плошча вадазбору131 км²
Максымальная глыбіня4,7 м
Найбольшая даўжыня1,57 км
Найбольшая шырыня0,39 км
Даўжыня берагавой лініі3,87 км
Вышыня над узроўнем мора131,6
Аб’ём вады1,04 млн м³
Каардынаты54°53′29.99″ пн. ш. 26°10′31.13″ у. д.
Туравейскае на мапе Беларусі
Thumb
Туравейскае
Туравейскае
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Сарачанка. Плошча возера Туравейскае складае 0,38 км². Найбольшая глыбіня возера — 4,7 м. Даўжыня возера — 1,57 км, найбольшая шырыня — 0,39 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,04 млн м³. Даўжыня берагавой лініі возера складае 3,87 км, плошча вадазбору — 131 км2. Велічыня празрыстасьці вады ў возеры складае 1,2 м.

Thumb
Возера Туравейскае

Схілы катлавіны маюць вышыню 3—5 м, на захадзе вышыня схілаў сягае 11 м. Схілы парослыя лесам. Берагі возера нізкія, пяшчаныя. На паўночным усходзе і захадзе берагі забалочаныя, на ўсходзе і паўднёвым усходзе знаходзяцца пад лесам.

Мелкаводная зона да глыбіні 0,5—1 пяшчанае, на большых глыбінях дно высланае сапрапэлем.

Возера зарастае прыбярэжнай надводнай расьліннасьцю да глыбіні 2—2,5 м.

Праз вадаём працякае рака Клевель, якая на паўночным захадзе злучае яго з возерам Белае, а на паўднёвым усходзе — з возерам Залаўскае.

Remove ads

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads