Тыгрынья
усходнеафрыканская сэміцкая мова From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тыгрынья (саманазва: ትግርኛ, вымаўл. /tɨɡrɨɲa/) — сэміцкая мова, на якой размаўляе народ тыграі. Распаўсюджаная перадусім у рэгіёне Тыграй (паўночная частка Этыёпіі) і прылеглых да яе памежных рэгіёнах Эрытрэі. Мова таксама мае ўжытак у асяродзьдзі этыёпскіх габрэяў, што эмігравалі з гэтых рэгіёнаў.
Носьбіты мовы ў Тыграі складаюць 65% ад усіх носьбітаў мовы навогул, у Эрытрэі пражывае 35% ад гэтых носьбітаў. Назва мовы ў рэгіёне Тыграй гучыць як Tigrāwōt (у множным ліку — Tegaru), тыгрыньямоўныя ў Эрытрэі сваю мову называюць словам Tigrinya.
Мову тыгрынья ня варта блытаць з моваю тыгрэ — лінгвістычна блізкай ды тыгрынья мовы, носьбіты якой жывуць на поўнач і захад ад тыгрыньямоўных тэрыторыяў.
Remove ads
Гісторыя ды літаратура
Нягледзячы на тое, што мова тыгрынья істотна адрозьніваецца ад мовы геэз (мова, распаўсюджаная на тэрыторыі Этыёпіі III-ХІІІ стагодзьдзяў, цяпер зьяўляецца літургічнай мовай), апошняя аказала заўважны ўплыў на мову тыгрынья. Гэты ўплыў асабліва закрануў лексыку, зьвязаную з хрысьціянскімі паняцьцямі ды Біблейскімі імёнамі[3]. З тае нагоды, што геэз мела значны статус у культуры Этыёпіі і мела адносна простую канструкцыю, яна сталася своеасаблівым пасярэднікам для мовы тыгрынья і захоўвала гэтую функцыю да адносна нядаўніх часоў[4].
Найранейшым тэкстам на мове тыгрынья зьяўляецца тэкст мясцовых законаў, які быў знойдзены ў мясцовасьці Лагасарда (поўдзень Эрытрэі) і датуецца ХІІІ ст.[5]. Першым друкаваным выданьнем на мове стала газэта, якая выдавалася падчас брытанскага кіраваньня Эрытрэяй, яна мела тыраж 5000 асобнікаў штотыдзень[6].
Тыгрынья (разам з арабскай) зьяўлялася афіцыйнай мовай Эрытрэі падчас яе знаходжаньня ў фэдэрацыі з Этыёпіяй, аднак у 1958 року яна страціла свой афіцыйны статус на карысьць амхарскае мовы. Па набыцьці Эрытрэяй незалежнасьці тыгрынья зноў атрымала афіцыйны статус.
Remove ads
Назва, носьбіты і дыялекты
Саманазва мовы тыгрынья мае некаторыя асаблівасьці пры ўжываньні ў розных маўленчых сытуацыях. Так, напрыклад, у рэгіёне Тыграй саманазва мовы можа адрозьнівацца ў залежнасьці ад плоці носьбіта (tigrāwāy — для мужчынаў, tigrāweytī — для жанчын) або іх колькасьці (tegaru — для множнага ліку). Эрытрэйскія носьбіты мовы афіцыйна ўзгадваюцца як Bihér-Tigrigna (па-беларуску: нацыя тыгрыньямоўных).
Тыгрынья зьяўляецца трэцяй мовай у Этыёпіі паводле колькасьці носьбітаў (пасьля амхарскай і арамо), у Эрытрэі — першай. Мова таксама распаўсюджаная ў дыяспары па ўсім сьвеце, у прыватнасьці ў Судане, Саудаўскай Арабіі, Ізраілі, Нямеччыне, Італіі, Вялікабрытаніі, Канадзе ды ЗША.
Дыялекты
Дыялекты тыгрынья адрозьніваюцца ў сфэрах фанэтыкі, лексыкі ды граматыкі[7], пры гэтым ніводны дыялект не прыняты ў якасьці літаратурнага стандарту.
Remove ads
Асноўныя рысы
Фанэтыка
- Зычныя:
У мовы тыгрынья існуе досыць тыповы для астатніх этыёсэміцкіх моваў набор зычных гукаў. Гэта выражаецца ў наяўнасьці ў мове сыстэм абруптыўных зычных і набору сямі галосных гукаў. Між тым, існуюць і адрозьненьні. Прыкладам, у мове тыгрынья захаваліся дзьве фарынгальныя зычныя, якія страчаныя ў астатніх этыёсэміцкіх мовах. Верагодна, гэтыя гукі зьяўляюцца спадчынай мовы геэз.
Ніжэй падаюцца гукі мовы тыгрынья. Гук /v/ сустракаецца толькі ў словах эўрапейскага паходжаньня, таму ён паказваецца ў дужках.
- Галосныя:
- Гемінацыя:
У мове тыгрынья існуе зьява гемінацыі (то бок, падваеньне зычных), пры гэтым яна адыгрывае сэнсаваадрозную ролю. У той час як гемінацыя адыгрывае ролю ў марфалёгіі дзеясловаў, яна звычайна суправаджаецца іншымі паказчыкамі. Але існуе невялікая колькасьць пар словаў, якія адрозьніваюцца адзін ад аднаго толькі дзякуючы падваеньню, напрыклад: /kʼɐrrɐbɐ/ (па-беларуску: «ён вынес наперад»), /kʼɐrɐbɐ/ (па-беларуску: «ён падышоў бліжэй»). Усе зычныя, апрача фарынгальных і глётальных, могуць падвойвацца[8].
- Аляфоны:
Вэлярныя зычныя /k/, /kʼ/ адрозьніваюцца ў вымаўленьні толькі ў выпадку, калі яны стаяць пасьля галоснай і пры гэтым не зьяўляюцца двайнымі. У гэтых умовах /k/ вымаўляецца як вэлярны фрыкатыў, /kʼ/ — як фрыкатыў (часам — як афрыката). Гэты фрыкатыў або афрыката вымаўляецца часьцей за ўсё як увулярны зычны (хоць і прадстаўлены вышэй як вэлярны), аднак усе магчымыя рэалізацыі гэтага гуку (вэлярны абруптны фрыкатыў, увулярны абруптны фрыкатыў, вэлярная абруптная афрыката, увулярная абруптная афрыката) зьяўляюцца ў вымаўленьні даволі рэдка.
З прычыны таго, што пазыцыя гэтых гукаў залежыць ад суседніх зь імі іншых гукаў, гэтыя гукі можна лічыць аляфонамі (варыянт рэалізацыі фанэмы, які залежыць ад гукавага атачэньня) гукаў /k/ ды /kʼ/. Гэтая заканамернасьць асабліва шырока ўзьнікае ў пазыцыі каранёў дзеясловаў, дзе адна зычная рэалізоўваецца як адзін ці іншы аляфон у залежнасьці ад знаходжаньня перад тым ці іншым гукам. Напрыклад, для дзеяслова са значэньнем плачу (які мае канчатак -bky) існуе дзьве формы: /məbkaj/ (па-беларуску: «плакаць») і /bɐxɐjɐ/ (па-беларуску: «ён плакаў»), дял дзеясловаса значэньнем крадзяжу (мае канчатак -srkʼ) існуюць дзеясловы /jəsɐrkʼu/ (па-беларуску: «яны скралі») і /jəsɐrrəxʼ/ (па-беларуску: «ён скраў»).
Варта заўважыць, што гэтыя пары аляфонаў асаблівым чынам адлюстроўваюцца ў артаграфіі мовы тыгрынья — яны адбліваюцца рознымі сымбалямі ў пісьмовасьці, а таму іхная пазыцыя ў словах зьяўляецца цалкам прадказальнай.
- Склады:
Склад у мове тыгрынья звычайна будуецца паводле схемы «зычны-галосны» або «зычны-галосны-зычны». У выпадках, калі тры зычныя гукі (або адзін гемінаваны плюс звычайны зычны гук) зьбягаюцца ў пачатку слова, яны разьбіваюцца (зазнаюць зьяву эпэнтэзы) галосным гукам (у мове тыгрынья ў якасьці такой галоснай выступае гук ə). У выпадку, калі дзьве зычныя (або адна гемінаваная) знаходзяцца ў любой пазыцыі апрача канца слова, пасьля гэтых зычных зьяўляецца галосны гук i. Калі гэтыя два гукі стаяць побач з суфіксам, перад суфіксам паўстае гук ə. Напрыклад:
- käbdi, ləbbi;
- суфікс -äy: käbdäy, ləbbäy;
- суфікс -ka: käbdəxa, ləbbəxa;
- суфікс -n...-n: käbdən ləbbən.
Націск у складзе не вылучаецца. Верагодна, гэта зьвязана са зьяваю гемінацыі, аднак дакладныя дасьледаваньні наконт гэтага не праводзіліся.
Граматыка
Паводле большасьці тыповых рысаў мова тыгрынья зьяўляецца тыповай этыёсэміцкай мовай. Прыкладам:
- Назоўнікі ў мове маюць мужчынскі альбо жаночы род, неадушаўлёныя назоўнікі, аднак, ня маюць замацаванага роду.
- Гэтая ж частка мовы ў тыгрынья мае два лікі — адзіночны й множны, пры гэтым у выпадках, калі лік у кантэксьце сказу зьяўляецца відавочным, множны лік зьяўляецца неабавязковым. Як у арабскай мове, а таксама тыгрэ ды геэз, множны лік можа ўтварацца шляхам унутраных зьменаў у слове (напрыклад, färäs (па-беларуску: «конь») — afras (па-беларуску: «коні»)) альбо даданьня афіксаў.
- Прыметнікі маюць уласьцівасьці назоўнікаў, а таксама маюць жаночую і множную форму. Напрыклад, sʼǝbbuxʼ (па-беларуску: «добры»), sʼǝbbǝxʼti (па-беларуску: «добрая»), sʼǝbbuxʼat (па-беларуску: «добрыя»).
- Побач з асабовымі займеньнікамі, дзеяслоў можа адрозьніваецца паводле роду. Напрыклад, täzaräb (па-беларуску: «кажы!» датычна мужчыны), täzaräbi (па-беларуску: «кажы!» датычна жанчыны).
- Прыналежнасьць прыметнікаў выражаецца шляхам даданьня суфіксаў: gäza (па-беларуску: «дом»), gäza-y (па-беларуску: «мой дом»), gäza-xi (па-беларуску: «твой дом»[a]).
- Дзеясловы звычайна маюць корань, які поўнасьцю складаецца з зычных, аднак пры зьмяненьні дзеясловаў яны могуць набываць галосныя гукі: sbr (па-беларуску: «разьбіваць») > säbärä (па-беларуску: «ён разьбіў»), yǝsäbbǝr (па-беларуску: «ён разьбівае»), mǝsbar (па-беларуску: «разьбіць»).
- У сыстэме часу існуе адрозьненьне паміж закончанай формай, якая спрагаецца з удзелам суфіксаў і адлюстроўвае мінулы час і незакончанай, якая спрагаецца з удзелам прыставак або суфіксаў і якая ўказвае на цяперашні або будучы час.
- Як і ў геэз ды амхарскай, існуе дзеепрыслоўная форма дзеясловаў, якая спрагаецца з удзелам суфіксаў і выкарыстоўваецца для сувязі дзеясловаў у сказе.
- У дзеясловах прысутнічаюць асобныя імпэратыўныя і юсыўныя (загад, зьвернуты да трэцяй асобы) формы.
- Дзякуючы дадаткам у словаўтварэньні, дзеяслоў можа мець форму закладу, вяртаньня, каўзатыву, шматразовасьці і рэцыпроку.
- Дзеяслоў можа ўскладняцца суфіксамі са значэньнем дапаўненьня, прыназоўніка і пасьлялогу.
- Адмаўленьне ў дзеясловах можа выражацца прыстаўкай ay- або (у выпадку знаходжаньня ў незалежным сказе) -n.
- Зьвязка і дзеяслоў могуць існаваць у цяперашнім часе ў якасьці няправільнага дзеяслова.
- У спалучэньні з суфіксамі дапаўненьня дзеяслоў можа выражаць маёмасьць або віннасьць, напрыклад: ’allo-nni (па-беларуску: «я маю, я павінны»).
- Адносныя сказы выражаюцца шляхам даданьня прыстаўкі (zǝ-fälät'ä (па-беларуску: «той, хто ведаў»)).
- Распаўсюджанасьць расколатых сказаў, даданых да адносных шляхам зьвязкі.
- Выкарыстоўваньне паказчыкаў вінавальнага склону ў некаторых відаў дапаўненьняў шляхам даданьня прыстаўкі nǝ-.
- Па ўзоры іншых сучасных этыёсэміцкіх моваў, парадак словаў у сказе строга замацаваны паводле схемы «дзейнік-дапаўненьне-дзеяслоў», а паказчыкі зьмяненьня назоўніка звычайна (аднак не заўсёды) папярэднічаюць уласна аснове назоўніка.
Remove ads
Пісьмовасьць
Сучасны выгляд пісьмовасьці мовы тыгрынья.
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads