Эрытрэя
краіна ва Ўсходняй Афрыцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эрытрэ́я (ад італьянскай формы грэцкага слова ΕΡΥΘΡΑΙΑ (Erythraîa), якое паходзіць ад грэцкай назвы Чырвонага мора; тыгрынья: ሃገረ ኤርትራ, па-арабску: دولة إرتري, па-ангельску: State of Eritrea) — краіна ў паўночна-ўсходняй Афрыцы. Мяжуе з Суданам на захадзе, Этыёпіяй на поўдні і Джыбуці на паўднёвым усходзе. Краіна атрымала незалежнасьць у 1993 годзе ад Этыёпіі.
Remove ads
Гісторыя
Разам з Джыбуці, Этыёпіяй, паўночнай часткі Самалі і ўзьбярэжжам Чырвонага мора Судану, Эрытрэя лічыцца найбольш верагодным месцам зямлі, вядомай старажытным эгіпцянам, як Пунт, што азначае Боская зямля. Старажытныя жыхару Пунты мелі цесныя адносіны з фараонамі Эгіпту ў часы Сахуры і Хатшэпсута.
Палітыка
Кіраўніком дзяржавы і ўраду зьяўляецца прэзыдэнт. Паводле канстытуцыі кожныя 5 гадоў абіраецца парлямэнт. З чэрвеня 1993 году прэзыдэнтам краіны зьяўляецца Ісаяс Афэвэркі. Выбары прэзыдэнта дагэтуль не праводзіліся, дата найбліжэйшых выбараў ня вызначана. Заканадаўчы орган — аднапалатная Нацыянальная асамблея, у якую ўваходзяць 150 дэпутатаў, прызначаных у траўні 1997 году. Выбары былі заплянаваны на сьнежань 2001 году, але затым адкладзеныя на нявызначаны час.
У Эрытрэі легальна дзейнічае толькі адная партыя — Народны фронт за дэмакратыю і справядлівасьць, кіраўніком якой зьяўляецца дзейны прэзыдэнт Ісаяс Афэвэркі.
Remove ads
Геаграфія

Эрытрэя ёсьць краінай у паўночна-ўсходняй Афрыцы. На ўсходзе яна абмываецца Чырвоным морам, мяжуе з Джыбуці, Этыёпіяй і Суданам. Большая частка тэрыторыі краіны ляжыць на Эрытрэйскім плято Этыёпскага нагор’я. На паўднёвым усходзе знаходзіцца ўпадзіна Афар. Плошча тэрыторыі складае 121,3 тысячаў км². Сталіца — горад Асмара.
Эканоміка
Эканоміка Эрытрэі перажыла значны рост у апошнія гады, пра што сьведчыць павелічэньне СУП у кастрычніку 2012 году на 7,5 % ў параўнаньні з 2011 годам[3]. Асноўным чыньнікам нядаўняга росту эканомікі краіны зьяўляецца пачатак распрацоўкі здабычы золата і срэбра ў шахце Біша і вытворчасьць цэмэнту на цэмэнтавым заводзе ў Масаве[4].
Дэмаграфія
Паводле ўрадавых зьвестак у Эрытрэі налічваецца дзевяць этнічных групаў[5]. Пры гэтым грамадзтва краіны зьяўляецца этнічна неаднастайным. Незалежны перапіс праведзены ніколі ня быў, аднак лічыцца, што народнасьць тыграі складе каля 55% ад усяго насельніцтва краіны. Другой паводле колькасьці насельніцтва зьяўляецца народнасьць тыгрэ, якая складае каля 30% насельніцтва. Гэтыя народнасьці складаюць асноўную частку пераважна сэміцкамоўнага насельніцтва. Большая частка астатняга насельніцтва належыць да іншых афраазіяцкіх моўных супольнасьцяў.
Рэлігія

Паводле некаторых зьвестак іслам і хрысьціянства спавядаюць амаль роўная колькасьць людзей.
Remove ads
Транспарт

Рух на аўтамабільных дарогах правабаковы. Дзейныя міжнародныя правы кіроўцы. Варта адзначыць, што ў некаторых абласьцёх рух ноччу забаронены.
Культура
Культура Эрытрэі ў значнай ступені вызначаецца становішчам краіны на ўзьбярэжжы Чырвонага мора. Адной з самых вядомых частак культуры краіны зьяўляецца кававая цырымонія[6].
Спорт
Футбол і роварны спорт зьяўляюцца найбольш папулярнымі відамі спорту ў Эрытрэі.
Дачыненьні зь Беларусьсю
Дыпляматычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Дзяржавай Эрытрэя былі ўсталяваныя 11 верасьня 1998 году. Аднак, візыты на найвышэйшым і высокім узроўнях не ажыцьцяўляліся. Дамова-прававая база двухбаковых адносінаў адсутнічае. У 2004 годзе тавараабарот быў сфармаваны беларускім экспартам, продаж шынаў, на суму ў 56 тысячаў даляраў ЗША.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads