Тысячагодзьдзе

адна тысяча гадоў From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тысячаго́дзьдзе — адзінка вымярэньня часу роўная 1000 гадоў. Таксама тысячагодзьдзе можа быць прадстаўленае як сто дзесяцігодзьдзяў або дзесяць стагодзьдзяў[1]. Часам як сынонім выкарыстоўваецца слова «міленіюм», які паходзіць з лацінскай мовы і значыць лац. mille — тысяча, і лац. annus — год[2].

Летазьлічэнне

Паводле прынятай цяпер у большасьці краінаў сьвету сыстэме летазьлічэньня, як то грыгарыянскі каляндар, першым тысячагодзьдзем нашай эры ўважаецца час з 1 студзеня 1 году н. э. па 31 сьнежня 1000 году н. э. уключна, другім — з 1 студзеня 1001 году па 31 сьнежня 2000 году ўключна, трэцім — з 1 студзеня 2001 году па 31 сьнежня 3000 году ўключна і гэтак далей.

Парадкавае

Звычайна выкарыстоўваецца мэтад падліку пасьлядоўна пройдзеных гадоў: напрыклад, 1-ы год н. э. ці 10-ы год валадараньня караля Генрыха VIII. Гэта парадкавая нумарацыя, яна прысутнічае ў назвах тысячагодзьдзяў і стагодзьдзяў, напрыклад, 1-е тысячагодзьдзе ці XX стагодзьдзе, а часам і ў назвах дзесяцігодзьдзя, напрыклад, 1-е дзесяцігодзьдзе XXI стагодзьдзя.

Колькаснае

У апошнія гады ўсё больш людзей выкарыстоўваюць індывідуальнае вылічэньне гадоў лікамі, напрыклад, 1945 ці 1998 год. Практычна не выкарыстоўваецца састарэлае напісаньне, як то 1999 год ад Раства Хрыстова (анг. 1999th year A.D.). Гэта адбылося праз выкарыстаньне датаў у навуцы, як прыклад, астранамічнай нумарацыі летазьлічэньня. У выніку, некаторыя іншыя каляндарныя найменьні таксама зьмяніліся, напрыклад, «1980-я гады» ёсьць прымальнай назвай для вызначанага дзесяцігодзьдзя. Аднак, фармулёўка «1600-я» можа разглядацца і як дзесяцігодзьдзе, гэтак і як стагодзьдзе.

Дыяпазоны

Пераход вылічэньня з парадкавага ў колькаснае напісаньне ёсьць няпоўным, і, магчыма, ніколі ня будзе завершаны. Асноўныя спрэчныя пытаньні паўстаюць з варыянтаў розных дыяпазонаў гадоў для дзесяцігодзьдзяў, стагодзьдзяў і тысячагодзьдзяў.

Для наступнага дыяпазону парадкавага напісаньня летазьлічэння слушна выбраць:

  • 2011—2020 у якасьці бягучага дзесяцігодзьдзя;
  • 2001—2100 — як цяперашняе стагодзьдзе;
  • 2001—3000 — цяперашняе тысячагодзьдзе.

Для наступнага дыяпазону колькаснага напісаньня летазьлічэння слушна выбраць:

  • 2010—2019 у якасьці бягучага дзесяцігодзьдзя;
  • 2000—2099 — як цяперашняе стагодзьдзе;
  • 2000—2999 — цяперашняе тысячагодзьдзе.
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads