Тэадагад

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тэадагад
Remove ads

Тэадагад (лац. Theodahadus, Theodahatus; каля 480—536) — кароль остготаў (534—536).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Біяграфія

Паходзіў з дынастыі Амалаў, сын сястры Тэадорыха Амалафрыды, каралевы вандалаў.

Спрабаваў атрымаць падтрымку рымскіх сэнатараў. З гэтай мэтай прызначаў на найвышэйшыя дзяржаўныя пасады выхадцаў з сэнацкай шляхты. У 535 годзе выдаў замуж за аднаго з новапрызначаных рымскіх патрыцыяў дзяўчыну з гоцкага каралеўскага роду Амалаў[2].

Паводле сьведчаньня Пракопіюса Кесарыйскага, быў не пазбаўленым асьветы чалавекам, але сквапным, баязьлівым, вераломным і ўладалюбівым. Валодаючы вялікімі землямі ў Тусцыі (Таскане), спрабаваў павялічыць іх шляхам заваяваньня; «ён лічыў вялікім няшчасьцем мець суседзяў». Зь нянавісьці да рэгенткі Амаласунты, сваёй стрыечнай сястры, усталяваў таемныя дачыненьні з Канстантынопалем і пастанавіў перадаць усю Тусцыю Бізантыі, каб потым жыць у Канстантынопалі ў якасьці сэнатара і карыстацца яго набыткамі.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads