536

год From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

536 год (DXXXVI) — высакосны год Юліянскага календару, які пачаўся ў аўторак(en). У той час ён называўся годам з консульства Бэлізарыюса (радзей — 1289 годам Ab urbe condita). Нумаравацца 536 годам стаў толькі з раньняга сярэднявечча, калі ў Эўропе пачала пераважваць каляндарная эра ад Нараджэньня Хрыстовага.

Хуткія факты
Remove ads

Падзеі

  • пачатак году — у выніку вывяржэньня вулькану ў Ісьляндыі амаль усё Паўночнае паўшар’е апынулася пад хмарамі попелу, якія закрылі сонечнае сьвятло на 18 месяцаў. Гэта прывяло да надзвычайнага пахаладаньня, неўраджаяў і масавага голаду.
  • сакавік — кароль Тэадахад саступіў франкам Праванс і верхнюю Алеманію ў абмен на вайсковую падтрымку. Вялікае гоцкае войска ўвайшло ў Далмацыю, разьбіла бізантыйцаў і забіла генэрала Мунда.
  • 8 чэрвеняСьвяты Сыльвэры стаў 58-м Рымскім Папам
  • лета — Канстантыніян, magister militum per Illyricum, адваяваў Далмацыю, готы сышлі з Салёны на поўнач.
  • лета – Гоцкая вайна: Бэлізарыюс перасёк Мэсынскі праліў і ўварваўся ў Італію, захапіўшы Рэгіюм і дайшоўшы да Нэапалю.
  • 9 сьнежня – Бэлізарыюс увайшоў у Рым; 4000 гоцкі гарнізон зьбег зь места.
Remove ads

Нараджэньні

  • Эвагрыюс Схалястык, сырыйскі гісторык царквы (альбо 537)
  • Лі Эзі, кітайская імпэратарка з Паўночнай дынастыі Чжоў
  • Вэнанцыюс Фартунатус, мэравінскі біскуп (прыкладная дата)

Сьмерці

Вонкавыя спасылкі

536сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads