Тэнцынг Норгэй
нэпальскі альпініст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тэнцынг Норгэй (нар. 15 траўня 1914 году — пам. 9 траўня 1986 году) — нэпальскі шэрпа, які нарадзіўся ў Кхумбу, разам з Эдмундам Гілары 29 траўня 1953 году зьдзейсьніў першы ўзыход на Эвэрэст — самую вялікую гару на Зямлі.
У 1935, 1936 і 1938 г.г. Тэнцынг працаваў як праваднік для брытанскіх экспэдыцый, якія спрабавалі скарыць Эвэрэст з тыбэцкага, паўночнага боку. У 1951 годзе ён браў удзел, у якасьці правадніка ў францускай экспэдыцыі на гару Нанда Дэві. Ён лічыў гэтую экспэдыцыю самай складанай у сваім жыцьці. У 1952 годзе браў удзел у двух швайцарскіх экспэдыцыях на Эвэрэст і пад час адной зь іх, разам з Р. Ламбэртам дасягнуў рэкорднай вышыні — 8600 м.
У 1953 годзе Норгэй узяў удзел у брытанскай экспэдыцыі на Эвэрэст, пад кіраўніцтвам Джона Ханта і 29 траўня, разам з Эдмундам Гілары дасягнуў вяршыні. За гэтае ўзыходжаньне Тэнцыг Норгэй быў узнагароджаны Нэпальскай Зоркай — вышэйшай узнагародай Нэпала і мэдалём Георга VІ (брытанскай узнагародай).

Пасьля гэтага падарожжа Тэнцынг Норгэй пераехаў у Індыю, дзе быў кіраўніком Гімалайскага Горнага Інстытута (Himalayan Mountaineering Institute) і быў старшынём супольнасьці Шэрпаў.
Remove ads
Крыніцы
Бібліяграфія
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads