Тэпліцы
места ў Чэхіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тэ́пліцы (па-чэску: Teplice) — горад на поўначы Чэхіі. У ім пражывае каля 51 тысяч жыхароў. Гэта самы густанаселены чэскі курортны горад, апярэджваючы Карлавы Вары.
Remove ads
Гісторыя
Згодна з «Annales Bohemorum» 1541 году храніста Вацлава Гаека, тэрмальныя крыніцы, як мяркуецца, былі адкрытыя яшчэ ў 762 годзе, аднак першая аўтэнтычная згадка пра лазьні адносіцца да XVI стагодзьдзя. Паселішча Трнованы ўпершыню згадваецца ў грамаце 1057 году, а самі Тэпліцы ўпершыню згадваюцца ў 1154 годзе, калі Юдыта Турынгійская, каралева-кансорт караля Багеміі Ўладзіслава II, заснавала бэнэдыктынскі кляштар ля гарачых крыніц, імі стаў другім у Багеміі[2]. Вакол манастыра ўзьнік умацаваны горад, які быў зьнішчаны за час гусіцкіх войнаў пасьля бітвы пры Ўсьці-над-Лабай у 1426 годзе. У канцы XV стагодзьдзя каралева-кансорт Ёгана з Рожміталю, жонка караля Іржы з Подзебрадаў, адбудавала замак.

Тэпліцы фігуруюць у гісторыі Трыццацігадовай вайны, калі яны былі ўладаньнем пратэстанцкага багемскага шляхціча Вілема Кінскага, які быў забіты разам з Альбрэхтам фон Валенштайнам у Хэбе ў 1634 годзе. Пасьля гэтага імпэратар Фэрдынанд II перадаў замак і горад ва ўладаньне генэралу Ёгану фон Альдрынгену, які таксама быў неўзабаве забіты, таму места перайшло да ягонай сястры Ганны Марыі фон Кляры-Альдрынген. У выніку, да 1945 году, замак Тэпліцы быў галоўнай рэзыдэнцыяй княжацкай дынастыі Кляры-Альдрынген. Пасьля Трыццацігадовай вайны ў пашкоджаны горад прыбыло шмат нямецкіх пасяленцаў.
Пасьля пажару 1793 году значная частка гораду была перабудаваная ў нэаклясычным стылі. Курорт быў папулярным месцам адпачынку для заможных буржуа, прынамсі тут адпачываў паэт Ёган Готфрыд Зоймэ, які тут і памёр на адпачынку ў 1810 годзе, або Людвіг ван Бэтговэн, які сустракаўся тут зь Ёганам Вольфгангам фон Гётэ ў 1812 годзе. Падчас напалеонаўскай вайны шостай кааліцыі ў жніўні 1813 году ў Тэпліцах імпэратар Аўстрыі Франц I, імпэратар Расеі Аляксандар I і кароль Прусіі Фрыдрых Вільгельм III упершыню падпісалі троісты зьвяз супраць Напалеона, які прывёў да перамогі кааліцыі ў бітве пры Кульме.
Па распадзе Аўстра-Вугоршчыны пасьля Першай сусьветнай вайны і складаньня Сэн-Жэрмэнскага мірнага дагавора 1919 году пераважна нямецкамоўнае насельніцтва апынулася ў складзе нядаўна створанай Чэхаславаччыны. Паводле перапісу насельніцтва 1930 году, у горадзе жыло 30 799 чалавек, зь якіх 5232 чалавекі былі чэхамі ці славакамі, 12 чалавек былі вугорцамі, 23 127 чалавек былі немцамі і 667 чалавек былі габрэямі[3]. Правыя палітычныя групы, як то Нямецкая нацыянал-сацыялістычная рабочая партыя, пачалі заклікаць да аб’яднаньня зь Нямеччынай. Іхныя намаганьні заклалі аснову для ўздыму Судэцка-нямецкай партыі пад кіраўніцтвам Конрада Гэнляйна пасьля 1933 году. У 1938 годзе Тэпліцы былі анексаваныя нацысцкай Нямеччынай згодна зь Мюнхэнскім пагадненьнем 1938 году. Горад увайшоў у склад правінцыі Судэтэнлянд. Пры нацысцкім рэжыме яны габрэі сутыкнуліся з Галакостам. Тэпліцкая сынагога была спаленая падчас Крышталёвай ночы[4][5]. Па Другой сусьветнай вайны чэхаславацкі ўрад зацьвердзіў дэкрэты Бэнэша, згодна зь якімі нямецкамоўная большасьць насельніцтва была выгнаная з Тэпліцаў.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads