Тэркс і Кэйкас

брытанская заморская тэрыторыя ў Карыбскім басэйне From Wikipedia, the free encyclopedia

Тэркс і Кэйкас
Remove ads

Тэркс і Кэ́йкас (па-ангельску: Turks and Caicos Islands) — залежная тэрыторыя Вялікабрытаніі ў Цэнтральнай Амэрыцы, у Атлянтычным акіяне, на поўнач ад Гаіці. Вялікабрытанія захавала за сабой толькі пытаньні абароны і міжнародных зносінаў, у іншых пытаньнях выспы маюць самакіраваньне. Утрымлівае дзьве групы выспаў Тэркс і Кэйкас у цэнтральнай частцы Багамаў.

Хуткія факты

Большая частка насельніцтва выспаў гэта мурыны і мулаты. Асновай эканомікі тэрыторыі зьяўляецца рыбная лоўля, сельская гаспадарка і турызм. У апошнія гады значную ролю грае банкаўская абслуга замежных кампаніяў. Тэрыторыя Тэркс і Кэйкас зьяўляецца афшорнай зонай.

Выспы былі адкрытыя ў 1512 годзе Пончэ дэ Леонам, але да 1678 году заставаліся незаселенымі. З 1766 году выспы былі афіцыйна абвешчаныя брытанскай калёніяй. З 1873 да 1962 году кіраваў выспамі брытанскі губэрнатар Ямайкі. Пасьля атрыманьня Ямайкай незалежнасьці Тэркс і Кэйкас былі выдзеленыя ў асобную брытанскую адміністрацыйную адзінку.

Апошнім часам зьяўляюцца прапановы далучэньня Таркса і Кэйкаса да Канады. Дзякуючы вялікай колькасьці канадзкіх турыстаў, канадзкі даляр ужываецца на выспах у якасьці грашовай адзінкі разам з далярам ЗША.

Выспы кіруюцца Выканаўчым Саветам Міністраў, які прызначаецца з выбраных дэпутатаў Заканадаўчага Савету. Выканаўчы Савет узначальваецца губэрнатарам, і складаецца з прэм’ер-міністра і чатырох міністраў. Заканадаўчы Савет — аднапалатны, складаецца з 20 дэпутатаў, 13 зь якіх выбіраюцца ўсеагульным галасаваньнем кожныя чатыры гады, а астатнія сямёра, і губэрнатар, назначаюцца.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads