Тэрмін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тэ́рмін (ад лац. terminus — «канец», «мяжа») — слова й словазлучэньне, якія зьяўляюцца дакладным азначэньнем прадмету, зьявы, якасьці, працэсу й інш. у якой-небудзь спэцыяльнай галіне навукі, тэхнікі й мастацтва.

Ад звычайных словаў адрозьніваецца дакладнасьцю сэмасыялягічных межаў, спэцыялізаванасьцю значэньня й адназначнасьцю. У тэрміны могуць ператварацца звычайныя словы, калі набываюць спэцыяльнае значэньне. Наадварот, тэрміны ператвараюцца ў шырокаўжываныя словы літаратурнай мовы, калі разьвіваюць шматзначнасьць.

Тэрмін як лексычная адзінка ўласьцівы кніжнай мове, якая выходзіць за межы літаратурнай мовы сваёй вузкаспэцыяльнай часткай.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads