Тэрэза Голуб

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тэрэза Голуб
Remove ads

Тэрэза Станіславаўна Голуб; (нар. 13 траўня 1951, в. Рудня Валожынскага раёну Менскай вобласьці) — беларускі літаратуразнаўца, тэкстоляг, крытык, кандыдат філялягічных навук, ляўрэатка Літаратурнай прэміі імя Максіма Гарэцкага, сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзілася ў сям’і лесьніка Станіслава Восіпавіча Маляўскага і Руфіны Францаўны з роду Бібікаў. У 1966 г. скончыла Сівіцкую васьмігадовую школу, а затым — Івянецкую СШ (1968). Зь лістапада 1968 г. па жнівень 1974 г. працавала піянэрважатай і настаўніцай пачатковых клясаў у той жа адукацыйнай установе, у якой атрымала свой першы атэстат. Зь верасьня 1974 г. у Менску: выхавальніца ў дзіцячым садзе.

У 1976 годзе скончыла філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. На працягу 1981—1993 гг., працавала ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі: лябарантам, малодшым навуковым супрацоўнікам аддзелу выданьняў і тэксталёгіі.

З 1993 г. па 1997 г. — у Дзяржаўным музэі гісторыі беларускае літаратуры: вядучы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, намесьнік дырэктара па навуцы.

У 1997—2002 гг. займала пасаду навуковага супрацоўніка, зь верасьня 2002 г. — загадчык аддзелу выданьняў і тэксталёгіі Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (з 2008 г. па 2013 г. Інстытуту мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі), адначасова выконвала абавязкі намесьніка дырэктара Інстытуту (2006—2008).

На працягу 2006—2008 гг. узначальвала Дзяржаўную экзамэнацыйную камісію факультэту беларускай філялёгіі і культуры Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка.

Жыве ў Менску. Працягвае займацца навуковай працай.

Remove ads

Навуковая дзейнасьць

Друкавацца пачала ў 1981 годзе. Дэбютавала на старонках часапісу «Маладосць». У 2001 г. абараніла кандыдацкую дысэртацыю на тэму: «Тэксталогія твораў Максіма Гарэцкага: Прынцыпы выдання Поўнага збору твораў» (Навуковы кіраўнік М. Мушынскі). У дысэртацыі абагульняецца тэксталягічны вопыт эдыцыйнай практыкі творчай спадчыны Максіма Гарэцкага. Навукова абгрунтаваная неабходнасьць Поўнага збору твораў. Вызначаюцца задачы забесьпячэньня паўнаты выданьня, устанаўленьня кананічных тэкстаў твораў, сфармаваньня зьмястоўнага і вычарпальнага навукова-даведачнага апарату. У гэтай сувязі распрацаваная канцэпцыя Поўнага збору твораў, дасьледуюцца некаторыя першачарговыя тэксталягічныя праблемы[2]. Да цяперашняга часу яна зьяўляецца адзіным дыплямаваным кандыдатам навук па тэксталёгіі ў Беларусі.

Remove ads

Навуковыя інтарэсы

Гісторыя беларускае літаратуры; тэксталёгія; эдыцыйная практыка; збор, вывучэньне і падрыхтоўка клясычнай спадчыны для выданьняў акадэмічнага тыпу[3].

Аўтар каля 200 навуковых прац па праблемах літаратуразнаўства, тэксталёгіі і пытаньнях музэйнай справы. Артыкулы друкававаліся ў навуковых зборніках, часапісах «Маладосць», «Полымя», «Неман», «Беларуская мінуўшчына», «Роднае слова», «Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук», газэтах «Веды», «Літаратура і мастацтва», «Голас Радзімы», «Настаўніцкая газета» і інш. У складзе творчага калектыву тэкстолягаў займалася вывучэньнем творчай спадчыны клясыкаў беларускае літаратуры з мэтай падрыхтоўкі да выданьня навукова камэнтаваных Збораў твораў: Максіма Гарэцкага ў 4 тамах (1884—1986) і двух дадатковых тамоў: «Творы» (1990), «Гісторыя беларускае літаратуры» (1992), Петруся Броўкі ў 9 тамах (1987—1992), Поўнага збору твораў Янкі Купалы ў 9 тамах (1995—2003); Збору твораў: Якуба Коласа ў 20 тамах (2007—2012), Івана Шамякіна ў 23 тамах (2010—2014). Кіраўнік двух апошніх навуковых праектаў і навуковы рэдактар гэтых камэнтаваных выданьняў.

Грамадзкая дзейнасьць

На працягу 2001—2006 гг. паралельна з асноўнымі працоўнымі абавязкамі была старшынёй прафсаюзнага камітэту Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, у 2002—2009 гг. уваходзіла ў склад Рэспубліканскага камітэту прафсаюзаў работнікаў НАН Беларусі. Была ўдзельніцай Харавой капэлы НАН Беларусі пад кіраўніцтвам Т. Слабодчыкавай. З 2006 па 2008 гг. зьяўлялася старшынёй Савету вэтэранаў Інстытуту. У студзені 2019 г. абрана намесьнікам Старшыні Прэзыдыюму грамадзкага аб’яднаньня «Рэспубліканскі фонд імя братоў Гарэцкіх». Уваходзіла ў склад рэдкалегіі Збору твораў Я. Коласа ў 20 тт.; Збору твораў І. Шамякіна ў 23 тт.; зб. «Гарэцкія чытанні», была адным з арганізатараў іх правядзеньня і інш.

Займаецца пошукавай працай, папулярызацыяй беларускае літаратуры і мовы, выступае з дакладамі на навуковых канфэрэнцыях, зь лекцыямі перад студэнтамі ВНУ і навучэнцамі агульнаадукацыйных школ, на радыё і тэлебачаньні.

Remove ads

Прызнаньне

  • кандыдат філялягічных навук.
  • Ганаровы сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.
  • Ганаровы сябра Дзяржаўнага музэю гісторыі беларускае літаратуры.
  • Сяброўка Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
  • Ляўрэатка Літаратурнай прэміі імя Максіма Гарэцкага.

Узнагароды

  • Літаратурная прэмія імя Максіма Гарэцкага (1993)[4].
  • Ганаровыя граматы і падзякі: Прэзыдыюму НАН Беларусі (2009), Аддзяленьня гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі (2003; 2013; 2019;2021), Цэнтру дасьледаваньняў беларускае культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (2013), Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (Інстытуту мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі) (2001; 2003; 2006), Рэспубліканскага камітэту прафсаюзаў работнікаў НАН Беларусі (2003; 2006), Дзяржаўнага літаратурна-мэмарыяльнага музэю Якуба Коласа (2011), Рэспубліканскага фонду імя Братоў Гарэцкіх (2001).
Remove ads

Творы

  • Тэрэза Голуб. Вечнае поле памяці. Да 100-годдзя Максіма Гарэцкага. // Полымя : часопіс. — 1993. — № 2. — С. 3—16.
  • У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія твораў Максіма Гарэцкага. — Мінск: Беларус. навука, 2002. — 157
  • Услед за лініяй жыцця: Творчая індывідуальнасць: ад літаратурнага тэксту да культурнай спадчыны. — Мінск: Беларус. кнігазбор, 2006. — 248 с.
  • Летапіс жыцця і творчасці Аркадзя Куляшова. — Мінск: Беларус. навука, 2012.- 308 с; 2-е выд., выпр. і дап. — Мінск: Беларус. навука, 2014.- 347 с.
  • Тэксталогія беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: Гісторыя тэксту як шлях да гісторыі літаратуры. — Мінск: Беларус. навука, 2013.- 245 с.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads